Алі Асадаў
Алі Асадаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
азерб.: Əli Əsədov | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Наўруз Мамедаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1956 (67 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | Новы Азербайджан | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алі Ідаят аглы Асадаў (азерб.: Əli Hidayət oğlu Əsədov; нар. 30 лістапада 1956, Нахічэвань, Азербайджанская ССР, СССР) — азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Азербайджана з 8 кастрычніка 2019 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Алі Асадаў нарадзіўся 30 лістапада 1956 года ў горадзе Нахічэвань. Cкончыў Бакінскую сярэднюю школу № 134, паступіў у Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі (1974—1978).
У 1980 годзе стаў працаваць галоўным лабарантам у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Азербайджанскай ССР. У 1989—1995 гадах быў дацэнтам і загадчыкам кафедры ў Бакінскім інстытуце сацыяльнага кіравання і паліталогіі.
У 1995—2000 гадах быў дэпутатам Мілі меджліса Азербайджана. 8 кастрычніка 2019 года на пленарным пасяджэнні Нацыянальнага Сходу Азербайджанскай Рэспублікі было вынесена на абмеркаванне пытанне аб згодзе на прызначэнне Алі Асадава на пасаду прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі[2].
Зноскі
- ↑ Azərbaycan Respublikasının Baş Naziri Əli Hidayət oğlu Əsədov Праверана 16 кастрычніка 2020.
- ↑ Парламент Азербайджана утвердил нового премьер-министра страны (руск.). Эхо Кавказа. Праверана 8 кастрычніка 2019.