Перайсці да зместу
Аляксандр Міхайлавіч Абрамовіч
Pending
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Абрамовіч
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання
15 лістапада 2004 — 31 кастрычніка 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
студзень 1996 — лістапад 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі
12 сакавіка 1992 — 31 студзеня 1996
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік Віктар Ганчар
Нараджэнне 10 красавіка 1944(1944-04-10)[1][2][…]
Смерць 1 снежня 2018(2018-12-01) (74 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне прафесар
Дзейнасць права[1][3][…]
Месца працы БДУ
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»
Алякса́ндр Міха́йлавіч Абрамо́віч (10 красавіка 1944, Забалацце, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — 1 снежня 2018) — беларускі дзяржаўны дзеяч, доктар юрыдычных навук, прафесар[4].
Нарадзіўся 10 красавіка 1944 года ў в. Забалацце Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
У 1973 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1973 г. — аспірант, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, выконваў абавязкі загадчыка адзела Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1986 г. — доктар юрыдычных навук, з 1990 г. — прафесар. З 1988 па 2008 г. загадваў кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.
У 1991—1992 гг. — член Камітэта Канстытуцыйнага нагляду СССР; у 1992—1996 гг. — старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (Цэтральная выбарчая камісія). З 1996 па 2004 г. — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2004 па 2008 г. — намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. [4].
А. М. Абрамовіч займаўся распрацоўкай праблем прававога забеспячэння дзяржаўнага кіравання інвестыцыйнымі працэсамі на агульнадзяржаўным і рэгіянальных узроўнях, узаемаадносін цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, уздзеяння мясцовых органаў улады на вырашэнне рэспубліканскіх і рэгіянальных праблем, канцэпцыі прававога статуса асобы ў перыяд пабудовы грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 5 індывідуальных і некалькіх калектыўных манаграфій і кніг[5].
Памёр 1 снежня 2018 года. Цырымонія развітання прайшла 4 снежня ў канцэртнай зале «Мінск»[6].
Зноскі
1. а б в г Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 6. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
2. а б в Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.)Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — АршынМн.: 1996. — Т. 1. — С. 37. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
4. а б Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
5. Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Адк. рэд. С. А. Балашэнка. — Мн.:БДУ, 2004. — 134 с.
6. В Минске простились с заслуженным юристом Беларуси Александром Абрамовичем Архівавана 25 кастрычніка 2021.
7. А.М. Абрамович «Избранные труды». pravo.by.