Аляксандр Валер’евіч Халіфман
Аляксандр Валер'евіч Халіфман (нар. 18 студзеня 1966, Ленінград) — расійскі шахматыст, міжнародны гросмайстар (1990).
Чэмпіён свету ФІДЭ (1999). Трохразовы пераможца Сусветных шахматных алімпіяд ў складзе каманды Расіі (1992, 2000, 2002). Пераможца каманднага чэмпіянату свету ў складзе каманды Расіі (1997). Чэмпіён Расіі 1996. Двухразовы чэмпіён Санкт-Пецярбурга (1996, 1997). Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 1986. Чэмпіён СССР сярод юнакоў 1982.
Найвышэйшы рэйтынг — 2702 (кастрычнік 2001, студзень — красавік 2003 г.).
Вучыўся на матэматыка-механічным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта (паступіў ў 1986 годзе), але не скончыў.
У 1999 годзе Халіфман выйграў па накаўт-сістэме чэмпіянат свету ФІДЭ ў Лас-Вегасе. У гэтым чэмпіянаце адмовіліся ўдзельнічаць двое наймацнейшых шахматыстаў — Гары Каспараў і Вішванатан Ананд.
Аўтар серыі папулярных кніг па тэорыі дэбютаў.