Акопы Кацярыны (Жораўка)
Выгляд
Славутасць | |
Акопы Кацярыны | |
---|---|
53°38′56″ пн. ш. 28°01′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Акопы Кацярыны — мясцовая назва гарадзішча, размешчанага за 250 м на наўночны захад ад вёскі Жораўка Пухавіцкага раёна, на правым беразе р. Свіслач, у полі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пляцоўка авальная, памерам 70x45 м, выцягнута з усходу на захад. Вышыня над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ 3—8 м. 3 боку поля ўмацавана валам вышынёй 1—2 м. У сучасны момант разворваецца. Культурны пласт больш за 0,4 м.
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Гарадзішча вядома з 1924 г., абследавала ў 1985 г. Т. С. Бубенька. Знойдзена кераміка ранняга жалезнага веку і позняга Сярэднявечча. Раскопкі пе праводзіліся. Каля гарадзішча знаходзіцца каменны крыж. Крыж высечаны з валуна ў форме лацінскага крыжа[1].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].