Перайсці да зместу

Вобласць (адміністрацыйная адзінка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:40, 3 ліпеня 2023, аўтар Τάρας στον Παρνασσό (размовы | уклад) (Літаратура)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Вобласць — буйная адзінка адміністрацыйна-тэратарыяльнагу ці нацыянальна-тэратарыяльнага падзелу. 1) У Расійскай імперыі вобласць (найчасцей на ўскраіне імперыі) адпавядала губерні. У 1917 годзе ў імперыі была 21 вобласць: 18 абласцей у Сібіры і 3 асобныя вобласці (вобласць Войска Данскога, Уральская і Тургайская). У СССР асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. У 1987 годзе былі 123 вобласці, у тым ліку 8 аўтаномных. Пасля распаду СССР абласны падзел захаваўся ў Казахстане, Кыргызстане, Расіі, Узбекістане, Украіне. 2) Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Беларусь. Орган дзяржаўнай улады — абласны Савет дэпутатаў, выканаўчы і распарадчы орган — абласны выканаўчы камітэт.

Абласны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел уведзены ў БССР ў 1938 годзе (Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская). Пасля ўключэння ў БССР Заходняй Беларусі ў 1939 годзе створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская (з 1944 Маладзечанская) і Пінская вобласці. У 1944 годзе большая частка Беластоцкай вобласці перададзена Польшчы, утвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці. У сувязі з узбуйненнем абласцей у 1954 годзе скасаваны Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая, а ў 1960 годзе і Маладзечанская. На 1 студзеня 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь 6 абласцей: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская і Мінская.