Сталыпінская аграрная рэформа
Сталыпінская аграрная рэформа — буржуазная рэформа сялянскага надзельнага землеўладання ў Расійскай імперыі ў 1906—1907 г. Рэформа атрымала імя тагачаснага міністра ўнутраных спраў, старшыні Савета Міністраў Пятра Сталыпіна, аднаго з яе аўтараў, ініцыятараў і кіраўнікоў. Рэвалюцыя 1905—1907 гг. не вырашыла аграрнага пытання, не знішчыла памешчыцкага землеўладання і іншых перажыткаў прыгонніцтва. Тым самым захоўваліся падставы для новай рэвалюцыі.
Мэты рэформы
[правіць | правіць зыходнік]Забяспечыць умовы шпаркага развіцця эканомікі краіны; разбіць агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, прыцягнуць яго на бок царскага ўрада і такім чынам паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху.
Рэформа ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі быў створаны спецыяльны фонд для рускіх перасяленцаў. Ім дазвалялася і дапамагалася купляць зямлю ў Беларусі. За 10 гадоў рэформы ў пяці заходніх губернях было створана 12,8 тыс. хутароў. Адначасова праводзілася перасяленчая палітыка. Так, за 1906—1914 гг. з пяці заходніх губерняў перасялілася 368 тыс. чалавек, каля 11 % з іх вярнулася назад. Рэформа дапамагла росту сельскагаспадарчай вытворчасці. К 1913 г. Беларусь стала буйнейшым раёнам вырошчвання бульбы. Узраслі пасевы лёну, збожжавых культур. Памешчыцкія і кулацкія гаспадаркі ўцягваліся ў гандлёва-рыначныя адносіны. У заходніх губернях Пётр Сталыпін імкнуўся ўзняць палітычную ролю заможнага сялянства ў сістэме мясцовых органаў кіравання, для чаго былі створаны земствы, адчынены майстэрні, сельскагаспадарчыя гурткі. Дзейнасць земстваў была накіравана ў першую чаргу на задавальненне ўласніцкіх інтарэсаў заможнага сялянства і памешчыкаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. — 1894—1939 гг. — 1024 с. (руск.)
- Панюціч В. П. Сталы́пінская агра́рная рэфо́рма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 137. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).