Прыгодніцкі экшан
Выгляд
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Прыгодніцкі э́кшан або э́кшан-адвенчу́ра (англ.: Action-adventure) — жанр камп’ютарных гульняў, які аб’ядноўвае элементы як экшану, так і прыгодніцкага жанру.
Звычайна гэты жанр бярэ з прыгодніцкага жанру сістэму ўзроўняў, дыялогі, інвентар, галаваломкі, вялікую колькасць персанажаў ды цікавую гісторыю, а з экшан-жанру — арсенал зброі, дынамічныя сутычкі і падобнае. Першаю гульнёю ў гэтым жанры лічыцца Colossal Cave Adventure 1976 года для PDP-10.
Паджанры
[правіць | правіць зыходнік]- Survival horror — робіць акцэнт на кіраванні прыпасамі і зброяй для выжывання ў небяспечным асяроддзі.
- Stealth — відэагульні, у якіх гулец збольшага выкарыстоўвае скрытную гульню, каб пазбегнуць або пераадолець супернікаў. Гульні гэтага жанру звычайна дазваляюць гульцу заставацца незаўважаным, хаваючыся, крадучыся або выкарыстоўваючы маскіроўку.
- Metroidvania — паджанр прыгодніцкіх экшан-гульняў і платформераў, арыентаваных на кіраванае нелінейнае і карыснае даследаванне і развіццё.