Зялёны колер
Зялёны | |
---|---|
HEX | 008000 |
RGB¹ (r, g, b) | (0, 128, 0) |
CMYK (c, m, y, k) | (100, 0, 100, 50) |
HSV² (h, s, v) | (120°, 100%, 50%) |
|
Зялёны колер — адзін з трох асноўных колераў, зялёны дыяпазон спектра з даўжынёй хвалі 500—565 нанаметраў.
У прыродзе
[правіць | правіць зыходнік]Шырока распаўсюджаны ў жывой прыродзе. Большасць раслін маюць зялёны колер, бо ўтрымоўваюць пігмент фотасінтэза - хларафіл (хларафіл паглынае вялікую частку чырвоных прамянёў з сонечнага спектру, пакідаючы для ўспрымання адлюстраваны зялёны колер).
У тэхніцы, паліграфіі, прамысловасці
[правіць | правіць зыходнік]Зялёны як сігнальны колер - прыкмета бяспекі, дазволенасці дзеяння, руха (светлафор і інш.)
Прыродныя пігменты і натуральныя эталоны
[правіць | правіць зыходнік]- Аксід хрому (3)
- Малахіт
- Хларафілы
- Лісцяная зеляніна
- Эмісійны спектр іонаў барыю У2+
Псіхалогія ўспрымання зялёнага колеру
[правіць | правіць зыходнік]Чалавечае вока найболей успрымальны ў чырвона-жоўтым участку спектру, зялёны колер (колер травы, раслін) сцішвае нервовую сістэму. Нашы вочы адпачываюць пры ўспрыманні адценняў зялёнага колеру, таму сцены грамадскіх устаноў нярэдка афарбаваныя ў адценні зялёнага (школы, лякарні, і г.д.). Менавіта таму сталы з зялёным сукном (матэрыял з дыфузным адлюстраваннем) традыцыйна распаўсюджаныя (бібліятэчныя сталы, більярд, картачны стол).
Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі
[правіць | правіць зыходнік]- Зялёная міля
- Зялёны лічыцца колерам паветра (сіні — вада, чырвоны — агонь)
- Выява зялёнай травы ў песні "Трава у дома" савецкай групы «Зямляне».
- Самота зялёная — назва дэпрэсіўнага стану чалавека.