Перайсьці да зьместу

Associated Press

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Associated Press
Тып каапэратыў
Заснаваная травень 1846
Заснавальнікі 5 штодзённых газэтаў Нью-Ёрку
Краіна
Разьмяшчэньне Нью-Ёрк, ЗША
Ключавыя фігуры Гэры Пруіт
Галіна СМІ
Прадукцыя Навіны
Абарачэньне $622,3 млн (2012)
Апэрацыйны прыбытак -$21,9 млн
Чысты прыбытак -$25,6 млн
Лік супрацоўнікаў 3700 (2014)
Даччыныя кампаніі Associated Press Television News[d] і Associated Press-NORC Center for Public Affairs Research[d]
Аўдытар «Эрнст і Янг»

Associated Press (бел. Аб’яднаная прэса; вымаўл. «Асашыэйтэд прэс») — амэрыканскае навіновае агенцтва, заснаванае ў 1846 годзе ў Нью-Ёрку. Належыць 1400 штодзённым газэтам і некалькім тысячам радыёстанцыям і тэлеканалам ЗША. Карэспандэнтам у Беларусі зьяўляецца Юрась Карманаў[2].

Associated Press заснавана ў траўні 1846 году ў Нью-Ёрку як каапэратыўнае аб’яднаньне 6 папулярных Нью-Ёрскіх газэтных выдавецтваў. Утварэньне каапэратыва было неабходна для больш апэратыўнага атрыманьня навін з Эўропы (раней навіны даходзілі да Амэрыкі праз 20 дзён). У першыя гады існаваньня навіны дастаўляліся праз галубоў, конна, чыгункай, параходам, тэлеграфам і тэлетайпам.

У 1935 годзе фатаздымкі сталі пасылаць тэлеграфам. У 1970 годзе ў кампаніі працавала 100 тыс. супрацоўнікаў. У 1973-м утварылі радыёсетку. У 1994 годзе дадалі аддзел замежных відэанавінаў. Стварэньне ў 2005 годзе лічбавай базы зьвестак дазволіла пастаўляць навіны імгненна празь сеціва.

  1. ^ https://web.archive.org/web/20200313133855/https://www.sipiapa.org/contenidos/socios-por-pais.html
  2. ^ Юрась Карманаў (анг.) // Асашыэйтэд прэс Праверана 26 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]