26 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
26 чэ́рвеня — 178-ы дзень году (177-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 189 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 4 — Тыбэрыюс і Агрыпа Пастумус адаптаваны Аўгустам
- 1503 — вялікі князь Аляксандар надаў Камянцу Магдэбурскае права
- 1522 — султан асманскі Сулейман Пышны на чале флёту з 400 караблёў прыбыў на Родас, каб выгнаць адтуль крыжакоў
- 1759 — распачалася аблога гораду Квэбэк ангельцамі падчас Сямігадовай вайны
- 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Алькенікам Магдэбурскае права і герб
- 1925 — прэм’ера ў Галівудзе фільму Чарлі Чапліна «Залатая ліхаманка»
- 1940 — у СССР усталявалі 8-гадзінны працоўны дзень, 7-дзённы працоўны тыдзень і крымінальную адказнасьць за спазьненьне на працу больш, чым на 21 хвіліну
- 1941 — ва ўрочышчы Цагельня каля Ігумену супрацоўнікі НКВД расстралялі каля 3 тысячаў палітычных вязьняў, прыгнаных зь Менскае і іншых вязьніцаў
- 1941 — каля вёскі Мікалаева пад Вулай службоўцы НКВД расстралялі калёну вязьняў Глыбоцкае турмы «Беразьвечча», большасьць зь якіх былі бязьвіннымі
- 1945 — на канфэрэнцыі ў Сан-Францыска прадстаўнікі 50 дзяржаваў падпісалі Статут ААН
- 1984 — уведзены ў эксплюатацыю ўчастак першай лініі (Маскоўскай) Менскага мэтрапалітэну
- 1992 — утварэньне Фонду імя Льва Сапегі
- 1995 — пачала гандаль «Фондавая біржа Малдовы»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1897 — Лявон Савёнак, беларускі літаратар
- 1908 — Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі
- 1909 — Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік
- 1926 — Мікалай Паўленка, беларускі мовазнаўца
- 1941 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі
- 1944 — Генадзь Зюганаў, расейскі палітык, лідэр КПРФ
- 1963 — Міхаіл Хадаркоўскі, расейскі прадпрымальнік
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 405 — Вігілій з Трыдэнту, хрысьціянскі сьвятар, першы біскуп Трыдэнту
- 1808 — Людвік Тышкевіч, граф, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага
- 2010 — Альгірдас Бразаўскас, (н. 1932), Першы сакратар Кампартыі Летувіскай СССР, Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета Летувіскай СССР, прэзыдэнт Летувы, прэм’ер-міністар Летувы
- 2016 — Расьціслаў Янкоўскі, савецкі і беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст СССР, акадэмік Міжнароднай Акадэміі тэатру, ганаровы грамадзянін Менску
- 2018 — Алесь Зайка, беларускі краязнавец