Перайсьці да зьместу

Ѭ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара кірыліцы юс вялікі ётаваны
Ѭѭ
Выява
  Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ  
Зьвесткі
Тып архаічная кірылічная літара, альфабэтны;
Гукі [jɔ̃] · [ju]
Юнікод Ѭ: U+046C
ѭ: U+046D
HTML Ѭѭ: &#x
Сымбаль, які вы ўвялі (Ѭѭ) не ўваходзіць у Юнікод альбо не прысутнічае ў шаблёне.

Калі вы ўпэўненыя, што сымбаль ёсьць у Юнікодзе, калі ласка, дадайце яго да шаблёну.
;
UTF-16 Ѭѭ: 0x
Сымбаль, які вы ўвялі (Ѭѭ) не ўваходзіць у Юнікод альбо не прысутнічае ў шаблёне.

Калі вы ўпэўненыя, што сымбаль ёсьць у Юнікодзе, калі ласка, дадайце яго да шаблёну.
URL-код Ѭѭ: %00
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Ѭ, ѭ (юс вялі́кі ётава́ны) — літара кірылічнага альфабэту, лігатура літар ⟨І⟩ й ⟨Ѫ⟩. У глаголіцы адпавядае літары Ⱙ.

Літара выкарыстоўвалася ў кірыліцы й глаголіцы. Прыкладна да X стагодзьдзя вымаўлялася як [jɔ̃], але фанэма ператварылася ў гук [ju] (цяпер гэты гук выкарыстоўвае «Ю»).

Сьведчаньнем нефанэмнасьці Ѭ ў кірыла-мятодзійскім дыялекце зьяўляецца адсутнасьць літары ў першапачатковым выглядзе глаголіцы.

Юс вялікі ётаваны з кропкай у «Българскы Книжици», 1860 год

Ѭ выкарыстоўвалася ў баўгарскай мове да XIX стагодзьдзя. У некаторых шрыфтах літара мае кропку над знакам ётацыі (на выяве).

Баўгарскі альфабэт 1879 году, курсіўнае напісаньне й шрыфт з засечкамі