Царква Сьвятога Марціна (Вальяла)
Славутасьць | |
Царква Сьвятога Марціна
Martini kirik | |
Краіна | Эстонія |
Пасёлак | Вальяла |
Каардынаты | 58°24′29.4″ пн. ш. 22°47′19.76″ у. д. / 58.408167° пн. ш. 22.7888222° у. д.Каардынаты: 58°24′29.4″ пн. ш. 22°47′19.76″ у. д. / 58.408167° пн. ш. 22.7888222° у. д. |
Канфэсія | лютэранства |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Царква Сьвятога Марціна | |
Царква Сьвятога Марціна на Вікісховішчы |
Царква́ сьвято́га Ма́рціна — найстарэйшая царква Эстоніі. Знаходзіцца ў пасёлку Вальяла на востраве Саарэмаа.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адразу пасьля заваёвы ў 1227 року датчане збудавалі ў Вальяле побач са старой крэпасьцю каменную капліцу. З паўднёвага боку капліцы была рызьніца. Сьцены капліцы захаваліся і складаюць ніжнюю частку хору сучаснага будынку. Захаваліся таксама тагачасныя фрэскі, якія можна бачыць на паўночнай сьцяне.
У 1240 року пачалася пабудова аднанэфавае царквы ў раманскім стылі: над усімі ўваходамі былі круглыя аркі. Яны значна пацярпелі, верагодна, падчас паўстаньня Юр’евай ночы, і пазьней былі рэканструяваныя. Вокны, скляпеньні і верхняя частку будынку ўжо аформленыя ў іншым стылі. Новыя майстры, відаць, былі выкліканыя са Швэцыі.
У другой палове XIV стагодзьдзя была прыбудаваная паліганальная апсыда. Будаўніцтва вежы, імаверна, працягвалася да XVII стагодзьдзя. Яе разьмяшчэньне даволі незвычайнае: яна знаходзіцца на паўднёвым баку царквы, над рызьніцаю. У сьцены вежы ўмураваныя архаічныя трапецыяпадобныя надмагільлі, якія дагэтуль сустракаліся толькі на захадзе Эстоніі.
У 1820 року майстар з Курэсаарэ Номэн Лёрэнцэн стварыў алтарную карціну. У 1888 Густаў Норман зрабіў арган.
У 1922 ад удару маланкі часткова згарэў дах.
У 1970-х Далёрэс Гофман стварыла вітражныя вокны.
У 2004 Ага Тынт правёў капітальны рамонт аргану.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад першапачатковага дызайну галоўнага ўваходу, збудаванага першапачаткова ў раманскі стыль, застаўся толькі архівольт. Касякі, шчыт і фрыз адносяцца да пазьнейшай перабудовы.
Масіўныя сьцэны, узьведзеныя ў 1240—1270, падкрэсьленыя здвоенымі ваконнымі праёмамі. Зь імі кантрастуе паліганальная апсыда, збудаваная ў другой палове XIV стагодзьдзя. Збудаваная з дбайна абцёсаных каменных блёкаў, мае формы позьняе готыкі.
Інтэр’ер
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш уражвальнымі элемэнтамі ў дызайне інтэр’еру ёсьць купалападобныя скляпеньні з вэстфальскімі рэбрамі і басажамі. Сьведчаньнем абарончай галерэі, што калісьці праходзіла ніжэй вонкаў нэфу, зьяўляюцца рабро ў сьцяне і рэшткі балек. Дзьвярны прахон у арцы капліцы вёў да гарышча, якое служыла сховішчам.
Позьнераманская купель Вальялскае царквы — адзін з найстарэйшых узораў выразаньня па камяні ў Эстоніі. Лічыцца, што першапачаткова купель была вырабленая для Хаапсальскае катэдры, але пазьней перавезеная на Саарэмаа. Купель упрыгожаная позьнераманскімі завіткамі. Падобны дэкор можна ўбачыць у Рыскай катэдры. Абедзьве працы належаць руцэ аднаго майстра меркавана вэстфальскага паходжаньня.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр 21079 |
Царква Сьвятога Марціна (Вальяла) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вальяльская царква (эст.)
- Фатаздымкі царквы (эст.)