Хоцімскі раён
Хоцімскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Хоцімск |
Дата ўтварэньня | 30 ліпеня 1966 |
Кіраўнік | Геварг Гарнікавіч Мелканян[d] |
Насельніцтва (2018) | 10 389[1] |
Шчыльнасьць | 12,1 чал./км² |
Плошча | 858,87[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 165 м[3] |
Месцазнаходжаньне Хоцімскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Хо́цімскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Хоцімскі раён мяжуе на захадзе і паўднёвым захадзе з Касьцюковіцкім (працягласьць граніцы — 45 км) і Клімавіцкім (25 км) раёнамі Магілёўскай вобласьці і зь Ершыцкім раёнам Смаленскай вобласьці (39 км), на поўначы — з Клятнянскім раёнам (15 км), на поўдні — з Сураскім раёнам (44 км) Бранскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі.
Працягласьць раёну з поўначы на поўдзень — 46 км, а з усходу на захад — 32 км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 ліпеня 1924 году быў створаны Хоцімскі раён.
З 27 верасьня 1938 году Хоцімск зьяўляецца гарадзкім пасёлкам.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельскіх населеных пунктаў — 93. Раён падзелены на 8 сельскіх саветаў: Батаеўскі, Баханскі, Бярозкаўскі, Бяседавіцкі, Велікаліпаўскі, Забялышынскі, Трасьцінскі. Скасаваны сельсаветы: Янаўскі, Чарняўскі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 17,0 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 13,8 тыс. чал.; 2009 год — 13 057 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 10 977 чал.[5]; 2017 год — 10 639 чал.[6]; 2018 год — 10 389 чал.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хоцімскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў