Перайсьці да зьместу

Хайду-Біхар (мэд’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хайду-Біхар
Hajdú-Bihar
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вугоршчына
Статус край
Уваходзіць у Паўночная Альфельд
Адміністрацыйны цэнтар Дэбрэцэн
Улучае 9 раёнаў
Дата ўтварэньня 16 сакавіка 1950
Афіцыйныя мовы вугорская
Насельніцтва (2011) 539 674
Шчыльнасьць 96,5 чал./км²
Плошча 6210,56 км²
Месцазнаходжаньне
Хайду-Біхар на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Код ISO 3166-2 HU-HB
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Хайду-Біхар (па-вугорску: Hajdú-Bihar) — мэд’е на паўночным усходзе Вугоршчыны, адміністрацыйны цэнтар — места Дэбрэцэн. На поўначым усходзе мяжуе з мэд’е Собалч-Сатмар-Бэрэг, на паўднёвым усходзе мяжуе з Румыніяй. На паўднвым захадзе мяжуе з мэд’е Бэкеш, на захадзе — з мэд’е Яс-Надзькун-Сольнак і паўночным захадзе — з Боршад-Абаўй-Зэмплен. Утварылася вобласьць пасьля Другой суьветнай вайны ў выніку аб’яднаньня дзьвюх даваенных абласьцей Хайду і Біхар.