Перайсьці да зьместу

Філіп Рот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філіп Рот
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 сакавіка 1933(1933-03-19)[1][2][3][…]
Памёр 22 траўня 2018(2018-05-22)[6][2][7][…] (85 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Клэр Блум[d][6]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, сцэнарыст, эсэіст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, паэт
Гады творчасьці з 1950
Жанр паэзія
Мова амэрыканскі варыянт ангельскай мовы[d][8] і ангельская мова[9][10]
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага легіёну стыпэндыя Гугенгайма[d] Нацыянальны мэдаль ЗША ў галіне мастацтваў Нацыянальны гуманітарны мэдаль ЗША Прэмія Франца Кафкі[d] (2001) прэмія прынца Астурыйскага Прэмія Мэдычы за найлепшы твор на замежнай мове[d] Нацыянальная кніжная прэмія за лепшае фантастычнае апавяданьне[d] (1960) Амэрыканская літаратурная прэмія ПЭН/Фолкнэр[d] (1994) Нацыянальная кніжная прэмія за лепшае фантастычнае апавяданьне[d] (1995) Пулітцэраўская прэмія за мастацкую кнігу[d] (1998) Амэрыканская літаратурная прэмія ПЭН/Фолкнэр[d] (2001) прэмія «Агульнае дабро» за выбітныя заслугі[d] (2001) Прэмія Мэдычы за найлепшы твор на замежнай мове[d] (2002) Society of American Historians Prize for Historical Fiction[d] (2005) PEN/Nabokov Award[d] (2006) Амэрыканская літаратурная прэмія ПЭН/Фолкнэр[d] (2007) Міжнародная Букераўская прэмія[d] (2011) мэдаль Эмэрсана — Тора[d] (2013) Жывая легенда Бібліятэкі Кангрэсу[d] (красавік 2000) Заля славы Нью-Джэрзі[d] ганаровы доктар Браўнаўскага ўніверсітэта[d] (28 траўня 2001) Library of Congress Prize for American Fiction[d] (2012) Sidewise Award for Alternate History[d] (2004) National Book Critics Circle Award in Biography[d] (1991) National Book Critics Circle Award for Fiction[d] (1987) Нацыянальная кніжная прэмія[d] (2002)

Фі́ліп Мілтан Рот (па-ангельску: Philip Milton Roth; 19 сакавіка 1933, Ньюарк, штат Нью-Джэрзі23 траўня 2018, Мангэтан[11][12]) — амэрыканскі пісьменьнік, аўтар больш чым 25 раманаў, ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1998).

Нарадзіўся ў Ньюарку (штат Нью-Джэрзі) у 1933 годзе ў сямʼі імігрантаў, габрэяў з Галіцыі. У 1954 годзе скончыў Бакнэлскі ўнівэрсытэт. На працягу трох гадоў выкладаў літаратуру ў Чыкаскім унівэрсытэце і займаўся рэцэнзаваньнем кінафільмаў і тэлепраграм.

Аўтар больш як 20 кніг, сярод якіх — «Змова супраць Амэрыкі», «Выпадак краўца», «Іншае жыцьцё». Яго першы зборнік апавяданьняў «Бывай, Каламбус» быў апублікаваны ў 1959 годзе. У 1998 годзе пісьменьнік быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй за раман «Амэрыканская пастараль». Апошняй кнігай пісьменьніка стаў раман «Немязіда», напісаны ў 2010 годзе. Па васьмі яго творах былі зьняты мастацкія фільмы.

У 2012 годзе Рот абвясьціў аб завяршэньні пісьменьніцкай кар’еры. У інтэрвію францускаму часопісу «Les Inrocks» Рот, якому было 79 гадоў, заявіў, што страціў натхненьне і не напіша больш ні адной кнігі.

Памёр у шпіталі Мангэтану ад сардэчнай недастатковасьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Філіп Ротсховішча мультымэдыйных матэрыялаў