Перайсьці да зьместу

Фарад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фара́д (пазначэньне: Ф, F) — адзінка вымярэньня электрычнай ёмістасьці ў сыстэме СІ (раней звалася фара́да).

Фарад роўны электрычнай ёмістасьці кандэнсатара, пры якой зарад 1 кулён стварае паміж абкладкамі кандэнсатара напругу 1 вольт.

Адзінка атрымала сваю назву ў гонар ангельскага фізыка Майкла Фарадэя.

Фарад — вельмі вялікая ёмістасьць. Кандэнсатары звычайна маюць наміналы, вымяраныя ў мікра- і пікафарадах.
Зрэшты, ёмістасьць т. зв. іяністараў (кандэнсатараў з падвойным электрычным плястом) можа дасягаць некалькіх кіляфарад. Для параўнаньня, ёмістасьць мэталічнага шара памерам зь Зямлю складае ўсяго каля 700 мікрафарад.

Кратныя й дзельныя адзінкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвараюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Ф дэкафарад даФ daF 10-1 Ф дэцыфарад дФ dF
102 Ф гэктафарад гФ hF 10-2 Ф сантыфарад сФ cF
103 Ф кіляфарад кФ kF 10-3 Ф міліфарад мФ mF
106 Ф мэгафарад МФ MF 10-6 Ф мікрафарад мкФ µF
109 Ф гігафарад ГФ GF 10-9 Ф нанафарад нФ nF
1012 Ф тэрафарад ТФ TF 10-12 Ф пікафарад пФ pF
1015 Ф пэтафарад ПФ PF 10-15 Ф фэмтафарад фФ fF
1018 Ф экзафарад ЭФ EF 10-18 Ф аттафарад аФ aF
1021 Ф зэтафарад ЗФ ZF 10-21 Ф зэптафарад зФ zF
1024 Ф ётафарад ІФ YF 10-24 Ф ёктафарад іФ yF
  • Таксама не рэкамэндуецца ўжываць міліфарад і нанафарад.