Т-54
Т-54 | |
---|---|
Тып танка: | сярэдні танк |
Краіна-вытворца: | СССР |
Павозка (экіпаж), чал.: | 4 |
Гісторыя: | |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Усяго выраблена: | ~86 000 — 110 000 |
Памеры: | |
Маса, т: | 36 |
Даўжыня, мм: | 6200 |
Даўжыня з гарматай, мм: | 9000 |
Браня: | |
Узбраеньне: | |
Марка гарматы і калібр: | 100 мм Д-10Т2С |
Боекамплект гарматы: | 43 |
Далёкасьць стральбы, км: | 14,6 |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 520 |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 50 |
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: | 27 |
Выявы ў Вікісховішчы |
Т-54 — савецкі сярэдні танк. Прыняты на ўзбраеньне войска Савецкага Зьвязу ў 1946 годзе, сэрыйна выпускаўся, увесь час мадэрнізуючыся, з 1947 году. З 1958 году выпускалася яго мадыфікацыя пад назвай Т-55, прыстасаваная да баявых дзеяньняў ва ўмовах ужываньня ядзернай зброі. У 1962—1967 гадах ён галоўным чынам быў зьменены ў вытворчасьці танкам Т-62, створаным на яго базе, але на некаторых заводах яго выпуск працягваўся да 1979 году. Таксама ў шэрагу краін выпускаўся сам Т-54/55, або яго мадэрнізаваныя ці прыстасаваныя да мясцовых умоваў варыянты. Усяго, з улікам танкаў, якія вырабляліся ў іншых краінах, было выпушчана да 100 000 танкаў Т-54/55, што зрабіла яго самым шматлікім танкам у гісторыі.
Т-54 экспартаваўся і быў на ўзбраеньні ў шматлікіх краінах, выкарыстоўваўся ў большасьці праваенных лякальных канфліктаў. Танк стаў вядомы сваёй высокай надзейнасьцю і прастатой. На працягу ўсёй Аўганскай вайны асноўным танкам у танкавых падразьдзяленьнях Кантэнгэнту Савецкіх войскаў былі Т-55 і Т-62. Нягледзячы на наяўнасьць у дастатковай колькасьці больш сучасных і магутных танкаў на той час і сталую мадэрнізацыю лёгкай бронетэхнікі ў мотастралковых і паветрана-дэсантных падразьдзяленьнях, яго танкавы парк заставаўся бязь зьменаў усе 9 гадоў вайны, што было абумоўлена адсутнасьцю сучасных танкаў у частках Савецкага Войска на паўднёвых межах СССР і абмежаваным лікам процітанкавых сродкаў у маджахедаў.
Сярэдні танк Т-54 быў створаны ў Ніжнім Тагіле канструктарскім бюро пад кіраўніцтвам А. А. Марозава ў 1946 годзе і падчас распрацоўкі меў пазначэньне «Аб’ект 137». На ўзбраеньне прыняты ў 1950 годзе. Сэрыйная вытворчасць была арганізавана ў Харкаве, Ніжнім Тагіле і Омску. Падчас вытворчасьці праводзілася мадэрнізацыя танка бязь зьмены яго маркі.
Танк распрацаваны па клясычнай схеме кампаноўкі з традыцыйным разьмяшчэньнем экіпажа ў вежы: зьлева ад гарматы знаходзіліся камандзір танка і наводчык, справа — зараджалы. Папярочнае разьмяшчэньне рухавіка ў кармавой частцы корпуса дазволіла за кошт скарачэньня даўжыні маторна-трансьмісійнага аддзяленьня павялічыць памеры баявога аддзяленьня і ўпершыню ўсталяваць на сярэднім танку 100-мм гармату.
У адрозьненьне ад папярэдніх танкаў пры мантажы гармату заводзілася дульным зрэзам наперад у амбразуру вежы, нахіленай у бок насавой часткі корпуса, таму амбразура мела невялікую шырыню (400 мм). Гэта паляпшала абароненасьць лабавай часткі вежы, аднак некалькі ўскладняла замену гарматы ў вайсковых умовах.
Дзякуючы прынятай схеме агульнай кампаноўкі вежу атрымалася пададвінуць у бок кармы танка і разьмясьціць на падбашанным лісьце корпуса люк мэханіка-кіроўцы. Гэта дало магчымасьць значна ўзмацніць супрацьснарадную ўстойлівасць насавой часткі корпуса за кошт адсутнасьці люка ў верхнім лэбавым лісьце, таўшчыня якога была павялічана да 120 мм пры вугле нахілу 60 адсоткаў. У той жа час зрушэньне люка мэханіка-кіроўцы налева ад падоўжнай восі корпуса запатрабавала ад кіроўцаў вызначаных навыкаў кіраваньня пры пераадоленьні абмежаваных праходаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Т-54 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў