Тэафаніс Гекас
Тэафаніс Гекас | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 траўня 1980[1][2][3] (44 гады) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2001 2001—2005 2005—2007 2006—2007 2007—2010 2009 2010 2010—2012 2012 2012 2013 2013—2014 2014—2015 2015 2016—2017 2017 |
Лярыса Калітэя Панатынаікос → Бохум (арэнда) Баер → Портсмут (арэнда) → Гэрта (арэнда) Айнтрахт Франкфурт Самсунспор Левантэ Акхісар Бэледыеспор Коньяспор Акхісар Бэледыеспор Эскішэхірспор Сіён Сывасспор |
34 (11) 99 (46) 41 (23) 32 (20) 50 (13) 1 (0) 17 (6) 48 (23) 11 (8) 4 (0) 15 (12) 24 (13) 24 (12) 10 (5) 30 (13) 10 (2) |
Зборныя | ||
2005—2014 | Грэцыя | 78 (24) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2022 | Акхісар Бэледыеспор |
Тэафаніс Гекас (па-грэцку: Θεοφάνης Γκέκας; нарадзіўся 23 траўня 1980 году, Лярыса, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі. Ён быў найлепшым бамбардзірам Грэцкай лігі й Бундэсьлігі, а таксама найлепшым бамбардзірам кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году ў эўрапейскай зоне.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступленьні ў Грэцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэафаніс Гекас пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе другога грэцкага дывізіёна «АЕЛ 1964». Пасьля трох гадоў праведзеных там сэзонаў, ён перайшоў у «Калітэю» летам 2001 году. У першым сэзоне Гекаса ў форме «Калітэі», каманда выйшла ў першы грэцкі дывізіён. Тэафаніс забіў 30 мячоў у 37 матчах другога дывізіёна.
Гекас працягваў забіваць галы, такім чынам зацікавіў сабой топ-клюбы Грэцыі. Пасьля забітых 32 мячоў у 73 матчах ён перайшоў у «Панатынаікос» узімку 2005 году. У сваім новым клюбе Гекас стаў лепшым бамбардзірам грэцкага чэмпіянату ў 2005 годзе, забіўшы 17 мячоў. У сэзоне 2005—2006 гадоў Гекас у складзе «Панатынаікоса» дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў. Увесну 2006 году «Бохум» пачаў цікавіцца Гекасам, але «Панатынаікос» жадаў атрымаць за за яго 1,5 мільёна эўра, што не задавальняла нямецкі клюб.
Аднак летам 2006 году «Панатынаікос» набыў грэцкага нападніка з «ПАОК» Дымітрыса Сальпінгідыса, што й стала адной з прычынаў, чаму Гекас ня здолеў падоўжыць свой кантракт. Як частка гэтай зьдзелкі, Гекас павінен быў перайсьці ў «ПАОК», але ён адмовіўся. «Бохум» прапанаваў за Гекаса 700 тысячаў эўра ў канцы сэзону пры ўмове што каманда зможа вярнуцца ў Бундэсьлігу.
Выступленьні ў Нямеччыне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сэзоне 2006—2007 гадоў Гекас у складзе «Бохума» змагаўся за выжываньне каманды ў Бундэсьлізе. За гэты кароткі час Тэафаніс стаў зоркай у камандзе, лепшым бамбардзірам чэмпіянату й улюбёнцам фанатаў, якія называлі яго «грэцкім богам».
У красавіку 2007 года «Бохум» паведаміў аб жаданьні Гекаса гуляць за «Баер» у наступным сэзоне. У «Баеры» Гекас атрымліваў 2 млн эўра ў год, што ў 4 разы перавышала ягоны заробак ў «Бохуме». Узімку 2009 года Тэафаніс быў арэндаваны ангельскім клюбам «Портсмут»[4], за які згуляў ўсяго адзін матч у Прэм’ер-лізе.
«Самсунспор»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2012 годзе Гекас перайшоў ў клюб турэцкай супэрлігі «Самсунспор»[5]. Кошт трансфэру склаў каля 1 млн эўра. Дэбютаваў у матчы супраць «Трабзанспора», дзе ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 0:4. У наступным матчы супраць «Ардуспора» адзначыўся пераможным дублем. Праз два тыдні Гекас стварыў сэнсацыю, аформіўшы хет-трык у матчы супраць дзеючага чэмпіёна «Фэнэрбахчэ»[6]. Пасьля заканчэньня сэзона скасаваў пагадненьне з-за таго, што каманда вылецела з эліты.
«Левантэ»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У жніўні 2012 году перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Левантэ»[7].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбют Гекаса за зборную Грэцыі адбыўся ў сакавіку 2005 году, у пераможным матчы супраць зборнай Альбаніі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Theofanis Gekas // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Theofanis Gekas // FBref.com (мн.)
- ^ а б в Fanis Gekas // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Pompey sign striker Gekas on loan». BBC Sport.
- ^ «Gekas moves to Turkey's Samsunspor». ekathimerini.com.
- ^ «Derbi öncesi, Sirtaki bozgunu!». Ajansspor.com.
- ^ «Gekas, un relevo para Koné». El Mundo.es.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце weltfussball.de
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Нарадзіліся 23 траўня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Грэцыі
- Футбалісты клюбу «Акхісар Бэледыеспор»
- Нарадзіліся ў Лярысе
- Грэцкія футбалісты
- Футбалісты зборнай Грэцыі
- Футбалісты клюбу АЭЛ Лярыса
- Футбалісты клюбу «Калітэя»
- Футбалісты клюбу «Панатынаікос» Атэны
- Футбалісты клюбу «Бохум»
- Футбалісты клюбу «Баер» Левэркузэн
- Футбалісты клюбу «Портсмут»
- Футбалісты клюбу «Гэрта» Бэрлін
- Футбалісты клюбу «Айнтрахт» Франкфурт
- Футбалісты клюбу «Самсунспор» Самсун
- Футбалісты клюбу «Левантэ» Валенсія
- Футбалісты клюбу «Коньяспор» Конья
- Футбалісты клюбу «Эскішэхірспор» Эскішэхір
- Футбалісты клюбу «Сіён»
- Футбалісты клюбу «Сывасспор» Сывас