Перайсьці да зьместу

Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сьледчы камітэт Беларусі»)

Каардынаты: 53°54′11″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. / 53.90306° пн. ш. 27.57806° у. д. / 53.90306; 27.57806

Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура СК РБ
Дэвіз Закон, справядлівасьць, Айчына
Дата ўтварэньня 12 верасьня 2011 (13 гадоў таму)
Тып праваахоўнае
Юрыдычны статус дзяржаўнае ведамства
Мэта расьсьледаваньне злачынстваў
Штаб-кватэра Партызанскі раён, вул. Фрунзэ, д. 19
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Зьміцер Гара
1-ы намесьнік Алег Шандаровіч
Намесьнікі Сяргей Аземша(be), Анатоль Васільеў[1]
Матчына кампанія Прэзыдэнт Беларусі
Бюджэт 103,862 млн дэнамінаваных рублёў[2] (2016 г.; 0,6% рэсп.бюджэта, $51,936 млн)
Сайт ск.бел

Сьле́дчы камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь — дзяржаўнае ведамства папярэдняга сьледзтва Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць дасудовую крымінальную вытворчасьць.

Паводле 1-га артыкула адпаведнага Закону 2012 году, «Сьледчы камітэт падпарадкоўваецца прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь». На 2017 год цэнтральны апарат Камітэту ўлучаў: кіраўніцтва кадраў і ідэалягічнай працы, 2 аддзелы — інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю; працы са зваротамі грамадзянаў. Паводле 4-га артыкула Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 году № 403-3 «Аб Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь», «Асноўнымі задачамі Сьледчага камітэту зьяўляюцца:

  • усебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і апэратыўнае расьсьледаваньне злачынстваў у адпаведнасьці з пасьлядоўнасьцю, устаноўленай крымінальна-працэсуальным заканадаўствам;
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў, арганізацыяў, абарона дзяржаўных і грамадзкіх інтарэсаў;
  • захаваньне законнасьці пры праверцы заяваў і паведамленьняў аб злачынствах, распачынаньні крымінальных справаў;
  • ажыцьцяўленьні папярэдняга сьледзтва;
  • удасканаленьне сьледчай працы, укараненьне ў практыку дасягненьняў навукі і тэхнікі, карыснага досьведу, прагрэсіўных формаў і мэтадаў арганізацыі папярэдняга сьледзтва;
  • выяўленьне парушэньняў закона, прычынаў і ўмоваў, якія садзейнічалі зьдзяйсьненьню злачынстваў, прыняцьце захадаў па іх ліквідацыі;
  • удзел у межах сваёй кампэтэнцыі ў рэалізацыі дзяржаўнай крымінальнай палітыкі, распрацоўка прапановаў па ўдасканаленьні прававога рэгуляваньня ў сфэры праваахоўнай дзейнасьці;
  • ажыцьцяўленьне ў межах сваёй кампэтэнцыі міжнароднай супрацы ў сфэры вядзеньня дасудовага крымінальнага працэсу»[3].

Паводле 10-га артыкула Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 году № 403-3 «Аб Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь», Сьледчы камітэт Беларусі:

  • «арганізуе і ажыцьцяўляе праверку заяваў і паведамленьняў аб злачынствах;
  • ажыцьцяўляе папярэдняе сьледзтва па крымінальных справах;
  • ажыцьцяўляе мерапрыемствы па падтрыманьні на належным узроўні якасьці папярэдняга сьледзтва;
  • удзельнічае ў межах сваёй кампэтэнцыі ў рэалізацыі дзяржаўнай крымінальнай палітыкі, дзяржаўных праграмаў у сфэры забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі;
  • мае права прыцягваць да ўдзелу ў праверках па заявах і паведамленьнях аб злачынствах службовых асобаў іншых праваахоўных, наглядальных органаў, а таксама спэцыялістаў іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў;
  • мае права запытваць і атрымліваць на бязвыплатнай аснове ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў дакумэнты, матэрыялы і іншую інфармацыю, неабходныя для выкананьня ўскладзеных на Сьледчы камітэт задачаў;
  • мае права патрабаваць і атрымліваць ад арганізацыяў і грамадзянаў неабходныя зьвесткі і тлумачэньні, якія тычацца зьмешчаных у вытворчасьці крымінальных справаў, матэрыялаў праверак па заявах і паведамленьнях аб злачынствах, прызначаць інвэнтарызацыі і праводзіць у адпаведнасьці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам праверкі, запатрабаваць і пры неабходнасьці ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку канфіскоўваць дакумэнты, узоры сыравіны, матэрыялаў, паўфабрыкатаў і гатовай прадукцыі, апячатваць касы, памяшканьні і месцы захоўваньня дакумэнтаў, грашовых сродкаў і іншай маёмасьці;
  • выкарыстоўвае на бязвыплатнай аснове з выкананьнем патрабаваньняў заканадаўства аб забесьпячэньні абароны інфармацыі інфармацыйныя сыстэмы, базы і банкі дадзеных, у тым ліку іншых дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў;
  • мае і выкарыстоўвае ў адпаведнасьці з заканадаўствам зброю, боепрыпасы да яе, спэцыяльныя сродкі, транспартныя сродкі, у тым ліку апэратыўнага прызначэньня, сродкі сувязі, арганізацыйную тэхніку, сродкі і сыстэмы аховы, будынкі, збудаваньні і іншую маёмасьць;
  • арганізуе і праводзіць мерапрыемствы па забесьпячэньні ў Сьледчым камітэце ўласнай бясьпекі і абароны дзяржаўных сакрэтаў;
  • ажыцьцяўляе ўлік і захоўваньне крымінальных справаў, матэрыялаў праверак па заявах і паведамленьнях аб злачынствах, іншых матэрыялаў, якія тычацца дзейнасьці Сьледчага камітэту;
  • рэалізуе ў адпаведнасьці з заканадаўствам права на валоданьне, карыстаньне і распараджэньне маёмасьцю, што знаходзіцца ва ўласнасьці Рэспублікі Беларусь і замацаваных на праве апэратыўнага кіраваньня за Сьледчым камітэтам;
  • прымае захады па забесьпячэньні прававой і сацыяльнай абароны супрацоўнікаў Сьледчага камітэту, грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, звольненых са службы ў Сьледчым камітэце ў запас, чальцоў іх сем'яў, цывільнага пэрсаналу Сьледчага камітэту, а таксама чальцоў сем’яў загінулых супрацоўнікаў Сьледчага камітэту;
  • арганізуе і праводзіць ідэалягічную працу, ажыцьцяўляе мерапрыемствы па ўмацаваньні выканальніцкай, службовай і працоўнай дысцыпліны ў Сьледчым камітэце;
  • разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўствам звароты грамадзянаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асобаў, арганізуе асабісты прыём грамадзянаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў;
  • удзельнічае ў забесьпячэньні выкананьня грамадзянамі Рэспублікі Беларусь воінскага абавязку;
  • арганізуе і праводзіць сэмінары, нарады, навучальныя зборы, навукова-практычныя канфэрэнцыі, у тым ліку міжнародныя, стварае працоўныя групы, камісіі, саветы, улучна зь міжведамаснымі;
  • ажыцьцяўляе міжнародную супрацу, удзельнічае ў заключэньні міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжведамаснага характару»[4].

10 лістапада 2011 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 518 «Пытаньні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь», паводле 1-га пункту якога зацьвердзіў:

  • «Палажэньне аб цэнтральным апараце Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь;
  • Палажэньне аб парадку праходжаньня службы ў Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь;
  • Дысцыплінарны статут Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь;
  • тэкст Прысягі супрацоўніка Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь»[5].

Указ № 518 цалкам набыў моц 1 студзеня 2012 году. Паводле 3-га разьдзела Палажэньня аб парадку праходжаньня службы ў Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь: «14. На службу прымаюцца ў добраахвотным парадку паўналетнія грамадзяне, якія маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю і здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасьцях, стане здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на Сьледчы камітэт. На пасады радавога і малодшага начальніцкага складу, а таксама асобныя пасады сярэдняга і старэйшага начальніцкага складу могуць прымацца грамадзяне, якія ня маюць вышэйшай юрыдычнай адукацыі, пры наяўнасьці іншай адукацыі, згодна з патрабаваньнямі прыёму на пасаду, на якую яны прызначаюцца. Пералік адпаведнасьці адукацыі штатным пасадам Сьледчага камітэту вызначаецца Старшынём. На пасады радавога і начальніцкага (малодшага, сярэдняга і старэйшага) складу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 25 гадоў[6].

15. Грамадзяне, якія прымаюцца на службу, супрацоўнікі, іх сужэнцы (муж ці жонка) і паўналетнія блізкія сваякі, якія сумесна зь імі пражываюць і вядуць агульную гаспадарку, пры прыёме на службу, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, падаюць дэклярацыі аб даходах і маёмасьці Старшыні або іншаму начальніку згодна з кампэтэнцыяй, якая вызначаецца Старшынём. Непадача дэклярацыі аб даходах і маёмасьці або наўмыснае ўнясеньне ў яе няпоўных ці недакладных зьвестак зьяўляецца падставай для адмовы ў прыёме на службу, прыцягненьня да ўстаноўленай законам адказнасьці. 16. У дачыненьні да грамадзяніна, які прымаецца на службу, праводзіцца спэцыяльная праверка, а ў выпадках, вызначаных Старшынём, — таксама працэдура афармленьня допуску да дзяржаўных сакрэтаў. 17. Для вызначэньня прыдатнасьці грамадзяніна па стане здароўя да службы, а таксама яго індывідуальных псыхалагічных і псыхафізыялягічных якасьцяў праводзяцца мэдычны агляд грамадзяніна і прафэсійны псыхафізыялягічных адбор вайскова-мэдычнымі камісіямі органаў унутраных справаў. 18. Грамадзяне ня могуць быць прыняты на службу ў выпадку:

  • 18.1. зьдзяйсьненьня ў мінулым злачынства;
  • 18.2. неадпаведнасьці патрабаваньням, прадугледжаным у пункце 14 гэтага Палажэньня;
  • 18.3. прызнаньня іх нядзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі рашэньнем суда, якое ўступіла ў законную сілу;
  • 18.4. адмовы ад праходжаньня спэцыяльнай праверкі або працэдуры афармленьня допуску да дзяржаўных сакрэтаў;
  • 18.5. адмовы ад падачы дэклярацыяў аб даходах і маёмасьці або наўмыснага ўнясеньня ў іх няпоўных ці недакладных зьвестак;
  • 18.6. наяўнасьці пацьверджанага заключэньнем вайскова-мэдычнай камісіі захворваньня ці іншага супрацьпаказаньня, якія перашкаджаюць выкананьню імі службовых абавязкаў[6].

19. У выпадку ўстанаўленьня абставінаў, якія перашкаджаюць прыёму грамадзяніна на службу, ён інфармуецца аб прычынах адмовы ў прыняцьці яго на службу. 20. Парадак адбору кандыдатаў на службу, у тым ліку правядзеньня ў дачыненьні да іх спэцыяльнай праверкі і выкарыстаньня тэхнічных сродкаў (паліграфа), вызначаецца Сьледчым камітэтам. Пагатоў парадак мэдычнага агляду і прафэсійнага псыхафізыялягічнага адбору, парадак абавязковых пэрыядычных мэдычных аглядаў супрацоўнікаў вызначаюцца сумеснымі нарматыўнымі прававымі актамі Сьледчага камітэту і Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненьні зь Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. ... 22. Грамадзяне, прынятыя на службу, здымаюцца з вайсковага ўліку ў адпаведнасьці з заканадаўствам. 22-1. Пры паступленьні на службу грамадзяне, якія маюць дакумэнты, што даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасьцю, атрыманыя ад замежных дзяржаваў, абавязаныя на працягу 5 дзён з даты ўступленьня ў сілу кантракту аб службе перадаць іх на час праходжаньня службы ў адпаведнае кадравае падразьдзяленьне Сьледчага камітэту»[6]. Паводле 38-га пункту Палажэньня, «Кантракт аб службе заключаецца на тэрмін да 1 году да 5 гадоў». Згодна з 68-м пунктам, «Спэцыяльныя званьні прысвойваюцца: 68.1. радавога і малодшага начальніцкага складу — загадам Старшыні або іншага начальніка згодна кампэтэнцыі, вызначанай Старшынёй; 68.2. сярэдняга і старшага начальніцкага складу да падпалкоўніка юстыцыі ўключна — загадам Старшыні; 68.3. палкоўніка юстыцыі і вышэйшага начальніцкага складу — прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь на прадстаўленьне Старшыні»[7].

Паводле 77-га пункту Палажэньня, «Усталёўваюцца наступныя тэрміны выслугі ў спэцыяльных званьнях: 1) малодшы сяржант юстыцыі — 1 год; 2) сяржант юстыцыі — 2 гады; 3) старшы сяржант юстыцыі — 3 гады; 4) старшына юстыцыі — 3 гады; 5) прапаршчык юстыцыі — 5 гадоў; 6) малодшы лейтэнант юстыцыі — 1 год; 7) лейтэнант юстыцыі — 2 гады; 8) старшы лейтэнант юстыцыі — 3 гады; 9) капітан юстыцыі — 3 гады; 10) маёр юстыцыі — 4 гады; 11) падпалкоўнік юстыцыі — 5 гадоў». Згодна з 79-м пунктам, «Тэрміны выслугі ў спэцыяльных званьнях радавога юстыцыі, старшага прапаршчыка юстыцыі, палкоўніка юстыцыі і вышэйшага начальніцкага складу не ўсталёўваюцца». Паводле 82-га пункту, «Грамадзянам, прызначаным на пасады радавога і малодшага начальніцкага складу, якія маюць вышэйшую адукацыю і не маюць воінскіх званьняў афіцэраў запасу, прысвойваецца першае спэцыяльнае званьне прапаршчыка юстыцыі незалежна ад спэцыяльнага званьня, прадугледжанага паводле займанай пасады». Згодна са 104-м пунктам, «Супрацоўнікі атэстуюцца адзін раз у 5 гадоў». Паводле 109-га пункту Палажэньня, «Супрацоўнік можа прыцягвацца да нясеньня службы ў зьменным рэжыме працягласьцю да 24 гадзінаў уключна ў парадку, вызначаным Старшынёй». Згодна з 114-м пунктам, «агульная працягласьць асноўнага адпачынку ня можа быць менш за 21 каляндарны дзень». Паводле 162-га пункту, «Супрацоўнікі могуць заставацца на службе да дасягненьня гранічнага ўзросту ў замежнасьці ад прысвоеных ім наступных спэцыяльных званьняў: 1) да падпалкоўніка юстыцыі ўключна — 45 гадоў; 2) палкоўнік юстыцыі — 50 гадоў; 3) генэрал-маёр юстыцыі, генэрал-лейтэнант юстыцыі — 55 гадоў; 4) генэрал-палкоўнік юстыцыі — 60 гадоў»[7].

12 верасьня 2011 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 409 «Аб утварэньні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь». Паводле 1-га пункту Ўказа пастанаўлялася стварыць камітэт, «вылучыўшы сьледчы апарат з сыстэмы органаў пракуратуры, падразьдзяленьня папярэдняга расьсьледаваньня з сыстэмы органаў унутраных справаў і сыстэмы органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю». Тамсама вызначалася, што «Цэнтральны апарат Сьледчага камітэту, кіраўніцтвы Сьледчага камітэту па абласьцях і г. Менску, раённыя, гарадзкія, раённыя ў гарадах аддзелы Сьледчага камітэту ўтвараюцца, рэарганізуюцца і ліквідуюцца па рашэньні прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». Паводле падпункта 6.1 Указа, «Старшыня Сьледчага камітэту непасрэдна падначальваецца прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь». Паводле 13-га пункта, Указ цалкам набыў моц з 1 студзеня 2012 году[8].

11 чэрвеня 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 262 «Аб захадах забесьпячэньня дзейнасьці Сьледчага камітэту», якім зацьвердзіў «нормы забесьпячэньня супрацоўнікаў Сьледчага камітэту прадметамі формы адзеньня, знакамі адрозьненьня па спэцыяльных званьнях і іншай рэчавай маёмасьцю»[9]. Супрацоўнікаў сьледчых падразьдзяленьняў мелі забясьпечыць за дзяржаўны кошт 18 прадметамі адзеньня: 2 чорныя шапкі са штучнай скуры (тэрмін нашэньня — 4 і 6 гадоў), 2 цёмна-сінія фуражкі з ваўнянай тканіны (5 і 8 гадоў), цёмна-сіняя куртка з баваўнянай тканіны (5 гадоў), цёмны-сіні плашч, сьветла-шэры мундзір з воўны (8 гадоў), цёмна-сіні кіцель з воўны (4 гады), 2 пары цёмна-сініх нагавіцаў з ваўнянай тканіны (2 і 8 гадоў), белая кашуля (5 гадоў), 3 валошкавыя кашулі (4 гады), 2 цёмна-сінія гальштукі (5 гадоў) і 2 пары чорных хромавых чаравікаў (2 і 4 гады)[10].

13 ліпеня 2012 г. А.Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 403-3 «Аб Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь». Паводле 22-га артыкула Закона, «Супрацоўнікі Сьледчага камітэту пры ажыцьцяўленьні паўнамоцтваў Сьледчага камітэту маюць права прымяняць фізычную сілу, спэцыяльныя сродкі, прымяняць і выкарыстоўваць зброю, калі іншымі спосабамі іх ажыцьцяўленьне не ўяўляецца магчымым». Згодна з 29-м артыкулам Закона, «У выпадку гібелі супрацоўніка Сьледчага камітэту, якая настала з прычыны злачыннага замаху на яго жыцьцё або здароўе ў сувязі з ажыцьцяўленьнем ім службовай дзейнасьці або з прычыны прыняцьця ім захадаў прадухіленьня, спыненьня правапарушэньня, сям'і загінулага супрацоўніка Сьледчага камітэту выплачваецца аднаразовая страхавая сума ў памеры 10-гадовай сумы акладу грашовага ўтрыманьня і надбаўкі за выслугу гадоў загінулага». Пры ўсталяваньні супрацоўніку Сьледчага камітэту, у тым ліку цягам 1-го году пасьля спыненьня ім службы ў Сьледчым камітэце, інваліднасьці, якая настала» з такой самай прычыны, «пацьверджанай мэдычным заключэньнем, выплачваецца аднаразовая страхавая сума ў памеры:

  • 5-гадовай сумы акладу грашовага ўтрыманьня і надбаўкі за выслугу гадоў — інваліду 1-й групы;
  • 4-гадовай сумы акладу грашовага ўтрыманьня і надбаўкі за выслугу гадоў — інваліду 2-й групы;
  • 3-гадовай сумы акладу грашовага ўтрыманьня і надбаўкі за выслугу гадоў — інваліду 3-й групы»[4].

Санкцыі ЭЗ, ЗША, іншых краін

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 жніўня 2021 году Сьледчы камітэт быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША як урадавая арганізацыя, якая стала на чале пасьлявыбарчых рэпрэсій і што працягнула адкрываць і расьследаваць палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць праваабарончых арганізацыў, а таксама супраць беларускага журналіста-дысідэнта Рамана Пратасевіча й Соф’і Сапегі[12][13]. Таксама ў санкцыйны сьпіс США былі ўнесены[12] старшыня камітэту Зьміцер Гара (дэгэтуль ужо унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[14] і санкцыйны сьпіс Швайцарыі[15]), разам з намесьнікамі Алегам Шандаровічам, Сяргеем Аземшам(be) (у канцы 2020 году патрапілі пад санкцыі ЭЗ[16][17], Канады[18], Вялікабрытаніі[19], Швайцарыі[20]) і Анатолем Васільевым. Акрамя таго, у канцы 2020 году пад санкцыі ЭЗ, Канады, Вялікабрытаніі, Швайцарыі патрапілі тагачасны старшыня СК Іван Наскевіч(be), былы намесьнік старшыні Аляксей Волкаў і тагачасны намесьнік старшыні Андрэй Смаль.

  1. ^ Кіраўніцтва. Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусі. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. ^ А.Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 2015 г. № 341-3 «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год» (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 1 студзеня 2016 г. Архіўная копія ад 1 студзеня 2016 г. Праверана 28 лістапада 2017 г.
  3. ^ Аб камітэце // Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 28 лістапада 2017 г.
  4. ^ а б А. Лукашэнка. Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 г. № 403-3 «Аб Сьледчым камітэце Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 22 ліпеня 2016 г. Праверана 28 лістапада 2017 г.
  5. ^ Гісторыя сьледчых органаў // Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 28 лістапада 2017 г.
  6. ^ а б в Прыём на службу // Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, 2014 г. Праверана 28 лістапада 2017 г.
  7. ^ а б А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2011 г. № 518 «Пытаньні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 24 студзеня 2017 г. Праверана 28 лістапада 2017 г.
  8. ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасьня 2011 г. № 409 «Аб утварэньні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 20 лістапада 2014 г. Праверана 28 лістапада 2017 г.
  9. ^ Заснаваны эмблема і сьцяг Сьледчага камітэту Беларусі // Зьвязда : газэта. — 13 чэрвеня 2012. — № 111 (27226). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  10. ^ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2012 г. № 262 «Аб захадах забесьпячэньня дзейнасьці Сьледчага камітэту» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 6 верасьня 2016 г. Праверана 28 лістапада 2017 г.
  11. ^ Марыя Дадалка. Аляксандар Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні // Газэта «Зьвязда», 11 сакавіка 2021 г. Праверана 11 сакавіка 2021 г.
  12. ^ а б Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  13. ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). ZERKALO.IO(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  14. ^ ЕС опубликовал список новых санкций против Минска (рас.). Deutsche Welle. Архіўная копія ад 2021-08-08 г.
  15. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  16. ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (рас.) naviny.by
  17. ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(en).
  18. ^ Belarus sanctions (анг.) Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) Праверана 2021-09-08 г.
  19. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Урад ВялікабрытанііПраверана 2021-09-08 г.
  20. ^ Searching for subjects of sanctions

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]