Злачынства
Падкляса ад | правапарушэньне |
---|---|
Названа ў гонар | Awan |
Магчымыя прычыны | антысацыяльныя паводзіны |
Вывучаецца ў | крыміналёгія |
Мае якасьць | developmental stage of a criminal offence |
Гісторыя тэмы | гісторыя злачыннасьці |
Зьяўляецца ўвасабленьнем | злачыннасьць |
Практыкуецца | злачынец, рэцыдывіст |
Agents of action have role | злачынец |
Agent class of action | чалавек, група людзей |
Апрацоўвана, палегчана або кіравана | змаганьне са злачыннасьцю, папярэджаньне злачыннасьці |
Ідэнтыфікатар WordLift | https://data.wordlift.io/wl76541/entity/criminal |
Злачы́нства — правапарушэньне, зьдзяйсьненьне якога цягне за сабой ужываньне да асобы мер крымінальнай адказнасьці.
Злачынствы могуць вылучацца з агульнай масы правапарушэньняў па фармальнай прыкмеце (усталяваньне за іх крымінальнага пакараньня, забарона крымінальным законам), а таксама па матэрыяльнай прыкмеце (высокая ступень небясьпекі іх для грамадзтва, істотнасьць прычыняльных імі парушэньняў правапарадку).
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе ўстановы пракуратуры ўлічылі 140 920 злачынстваў (1,5% ад ліку насельніцтва Беларусі), зь якіх сьледчым удалося раскрыць 60%[1]. 43,5% злачынстваў учынілі маладыя людзі ва ўзросьце 18—29 гадоў. Кожнае трэцяе раскрытае злачынства зьдзейсьнілі асобы ў стане алькагольнага ап’яненьня[2].
У 2013 годзе 75 % злачынстваў у Беларусі ўчынілі асобы, якія ня мелі працаўладкаваньня. На 2014 год палова раней судзімых у Беларусі паўторна ўчыняла злачынствы. Гэтаму спрыяла тое, што большасьць былых вязьняў сутыкалася на волі зь беспрацоўем і бяздомнасьцю. Таксама пашыраным быў разрыў стасункаў са сваякамі праз адмову ад зносінаў з асуджанымі. Часта тое выяўлялася ў разводзе. Таксама пашыранай зьявай была сьмерць бацькоў да выхаду асуджаных дзяцей на волю. У 2014 годзе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа і Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі распачалі праект «Інтэграцыя былых асуджаных у грамадзтва» ў папраўчай калёніі № 15 і папраўчай установе № 44 у Магілёве, а таксама ў папраўчай калёніі № 17 у Шклове. Праект прадугледжваў для ўпершыню асуджаных за няцяжкае злачынства дапамогу ў працаўладкаваньні і аднаўленьне сямейных сувязяў за паўгады да вызваленьня, а таксама нагляд паўгады пасьля вызваленьня. На 2014 год 70 % асуджаных у Беларусі мела бацькоў, якіх прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці. 14 красавіка 2014 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 347, якой зацьвердзіў Палажэньне аб парадку арганізацыі і фінансаваньня мерапрыемстваў працаўладкаваньня грамадзянаў, вызваленых з папраўчых установаў. Згодна з Пастановай наймальнікам сталі пакрываць выдаткі цягам 12 месяцаў на былых асуджаных, накіраваных на працу органамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Гэтак пакрываліся выдаткі на заробак у памеры мінімальнай зарплаты, а таксама абавязковыя страхавыя ўнёскі за такога працаўніка ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Сярод іншага, органы Мінпрацы накіроўвалі былых асуджаных на перападрыхтоўку[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ігар Шчучэнка. Скарачаецца колькасць цяжкіх злачынстваў // Зьвязда : газэта. — 28 студзеня 2011. — № 17 (26881). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Уладзіслаў Кулецкі. Калі ў нас будзе дастатковая колькасьць міліцыянэраў // Чырвоная зьмена. — 23 лютага 2011. — № 7 (15658). — С. 1.
- ^ Сьвятлана Бусько. Ня даць аступіцца зноў // Зьвязда. — 16 траўня 2014. — № 89 (27699). — С. 7.