Схіленьне (астраномія)
Схіленьне (δ) — адна зь дзьвюх каардынат экватарыяльнай сыстэмы каардынат. Схіленьне роўнае кутавой адлегласьці на нябеснай сфэры ад роўніцы нябеснага экватара да сьвяціла і звычайна выражаецца ў градусах (і драбнейшых хвілінах і сэкундах) дугі. Схіленьне зьяўляецца дадатным на поўнач і адмоўным на поўдзень. Прынятыя наступныя пагранічныя знаэчньні схіленьня:
- аб’ект на экватары мае схіленьне 0°,
- схіленьне паўночнага полюса нябеснай сфэра роўнае +90°,
- схіленьне южнага полюса — -90°.
Лік схіленьня заўсёды пазначаецца са знакам, нават калі значэньне дадатнае.
Схіленьне нябеснага аб’екта, які праходзіць праз зэніт, роўнае шыраце назіральніка (калі лічыць паўночную шырату са знакам +, а поўночную адмоўнай). У паўночным паўшар’і Зямлі для дадзенай шыраты φ нябесныя аб’екты са схіленьнем не заходзяць за гарызонт, таму называюцца незаходзячымі. Калі ж схіленьне аб’екта , то аб’ект называецца няўсходзячым, а значыцца, што ён не назіраецца на шыраце φ.[1]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зигель Ф. Ю Сокровищница звёздного неба — путеводитель по созвездиям и Луне / Под ред. Г. С. Куликова. — 5-е изд. — М.: Наука, 1986. — С. 57—58. — 296 с.