Перайсьці да зьместу

Спартовая гімнастыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гімнаст на паралельных брусах
Асноўны артыкул: Гімнастыка

Спартовая гімна́стыка — від спорту, які ўключае спаборніцтвы на гімнастычных снарадах, у вольных практыкаваньнях і ў апорных скачках. У сучаснай праграме гімнастычнага шматбор’я: для жанчынаў — на брусах рознай вышыні, бервяне, у апорных скачках, вольных практыкаваньнях; для мужчынаў — у вольных практыкаваньнях, апорных скачках, на кані, кольцах, паралельных брусах і ашэстку.