Перайсьці да зьместу

Слановыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слановыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадХобатныя
СямействаСлановыя
Бінамінальная намэнклятура
Elephantidae

Слано́выя (Elephantidae) — сямейства сысуноў атраду хобатных. Да гэтага сямейства ў наш час адносяцца самыя буйныя наземныя сысуны. Зь відаў, што захаваліся, сямейства складаюць тры віды сланоў, якія адносяцца да двух родаў, як то афрыканскія сланы й індыйскі. Астатнія віды, у тым ліку Маманты (Mammuthus), цалкам зьніклі ў ледніковы пэрыяд, які завершыўся каля 10 тысячаў год таму. Мяркуюць, што слановыя зьявіліся ў чацьвярцічны пэрыяд. Індыйскія сланы добра прыручаюцца, іх выкарыстоўваюць як транспартны сродак і ў цырку. Афрыканскія сланы не прыручаюцца.

Сямейства было ўпершыню апісанае Джонам Эдўардам Грэем ў 1821 годзе, а пазьней прызначана ў таксанамічныя шэрагі атраду хобатныя.

Сланы зьяўляюцца буйнымі жывёламі, то бок яны маюць даўжыню да 4—4,5 м, маса да 5 ці зрэдку да 7,5 тонаў. Самкі зьяўляюцца больш драбнейшымі за самцоў, сустракаюцца карлікавыя формы. Афрыканскі слон большы за індыйскага. Органам дотыку, нюху,апошні зь якіх добра разьвіты, і хапаньня служыць рухомы хобат. Зубы замяняюцца новымі, то бок зубы зьмяняюцца на працягу жыцьця 6 разоў. У слановых моцна разьвітыя другія верхнія разцы (біўні), які маюць сталае павелічэньне.

Вялікія вушы, якімі сланы махаюць, вельмі важныя для рэгуляваньня тэмпэратуры цела. Вушы слана складаюцца з тонкага пласту скуры, якая пакрывае храстковую тканіну, і густой сеткі крывяносных судзінаў. У гарачыя дні сланы стала махаюць вушамі, ствараючы лёгкі ветрык. Гэты ветрык астуджае паверхню крывяносных судзінаў і затым астуджаная кроў паступае ў іншыя часткі цела жывёлы. Гарачая кроў пасьля паступленьня ў вушы можа быць ахалоджана нават да 6 °C перад вяртаньнем у астатнія часткі цела. Розьніцу ў памерах вушэй афрыканскага й азіяцкага сланоў можна часткова растлумачыць геаграфіяй іхнага пражываньня. Афрыканскія сланы пражываюць ля экватара, дзе цяплей. Таму яны маюць вялікія вушы. Азіяцкія сланы жывуць крыху далей на поўнач, у некалькі прахалодным клімаце, і таму маюць меншыя вушы.

Вушы таксама выкарыстоўваюцца пры пэўнай дэманстрацыі агрэсіі, а таксама ў шлюбны пэрыяд у самцоў. Калі слон хоча запалохаць драпежніка або праціўніка, ён расстаўляе шырока вушы каб выглядаць больш масіўным і уражлівым. На працягу сэзону спарваньня самцы вылучаюць асаблівы пахучы сакрэт з залозы, якая знаходзіцца па-за вачыма. Джойс Пул, вядомы дасьледчык сланоў, вылучыў тэорыю, згодна зь якой самцы махаюць вушамі каб распаўсюджваць пах гэтага сакрэту на вялікія адлегласьці[1].

Вызначаюць наступныя роды слановых:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]