Перайсьці да зьместу

Славацкая крона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слава́цкая кро́на
Краіна Славаччына
Падзел галер
Код ISO-4217 SKK
Скарачэньне Sk
Манэты 10 h, 20 h, 50 h, 1 Sk, 2 Sk, 5 Sk, 10 Sk
Банкноты 20 Sk, 50 Sk, 100 Sk, 200 Sk, 500 Sk, 1000 Sk, 5000 Sk
Цэнтральны банк Народны банк Славаччыны
Увядзеньне ва ўжытак 8 лютага 1993 году
Вывядзеньне з ужытку 17 студзеня 2009 году
Папярэдняя валюта чэхаславацкая крона
Замененая валютай эўра
Абменны курс:
(01 студзеня 2009)
30 кр. 13г. эўра
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Слава́цкая кро́на (па-славацку: Slovenská koruna, Sk; код ISO 4217 — «SKK») — нацыянальная валюта Славаччыны ў 1939—1945 і 1993—2008. 1 славацкая крона была роўная 100 галерам (па-славацку: halier). Існавалі манэты вартасьцю 50 галераў і 1, 2, 5, 10 крон; банкноты — 20, 50, 100, 200, 500, 1000 і 5000 крон. Манэты біліся на манэтным двары ў Крэмніцы. Манэты ў 10 і 20 галераў былі выключаныя з абарачэньня 31 сьнежня 2003 г.