Перайсьці да зьместу

Радыёперадатчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Радыёперадатчык (ад. радыё + перадатчык) — тэхнічнае прыстасаваньне, якое выкарыстоўваецца для выпрамяненьня радыёхваляў. Першыя радыёперадатчыкі былі распрацаваныя ў канцы 19 стагодзьдзя ангельскім вынаходнікам Дэйвідам Эдўардам Г’юзам[1] (1878 год), нямецкім фізыкам Гайнрыхам Гэрцам (1886 год)[2] ды Аляксандрам Паповым (1895 год)[3].