Прэны
Прэны лац. Preny | |||||
лет. Prienai | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1502 | ||||
Горад з: | 1609 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Вышыня: | 75 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 8848 чал. (2017) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 319 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°38′0″ пн. ш. 23°57′0″ у. д. / 54.63333° пн. ш. 23.95° у. д.Каардынаты: 54°38′0″ пн. ш. 23°57′0″ у. д. / 54.63333° пн. ш. 23.95° у. д. | ||||
Прэны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.prienai.lt/ |
Прэ́ны (лет. Prienai) — места ў Летуве, на рацэ Нёмане. Адміністрацыйны цэнтар Прэнскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2023 год — 8 894 чалавекі. Знаходзяцца за 39 км ад Коўна і за 40 км ад Мар’ямпалю.
Прэны — магдэбурскае места гістарычнай Ковеншчыны, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Сувалкія».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Летувіскія аўтары тлумачаць назву места ад адпаведнага прозьвішча, тлумачэньня якога зь летувіскай мовы, аднак, не падаюць[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ўпамінаюцца ў 1502 годзе. У 1644 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза перадаў паселішча Мікалаю Глінскаму. У 1609 годзе Прэны атрымалі Магдэбурскае права і ўласны герб. У 1773 годзе Прэны перайшлі да Сапегаў. У 1791 годзе Сойм аднавіў правы самакіраваньня, надаў месту пячатку і герб.
У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Прэны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мар’ямпальскім павеце.
У 1920 годзе Прэны ўвайшлі ў склад Летувы. З чэрвеня 1941 да 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Нацысцкай Нямеччыны.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1827 год — 1972 чалавекі
- 1862 год — 2688 чалавек
- 1878 год — 2986 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 165—166.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 34.