Праскі Град
Каардынаты: 50°5′26″ пн. ш. 14°23′59″ у. д. / 50.09056° пн. ш. 14.39972° у. д.
Пра́скі Град (па-чэску: Pražský hrad; на іншыя мовы перакладаецца як «крэпасьць», па-нямецку: Prager Burg, або «замак», па-ангельску: Prague Castle, па-француску: Château de Prague) — крэпасьць у Празе, адміністрацыйны раён гораду, рэзыдэнцыя прэзыдэнта Чэхіі (раней — чэскіх каралёў, некаторых імпэратараў Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі, прэзыдэнтаў Чэхаславакіі).
Знаходзіцца ў Градчанах на высокім пагорку, што ўзвышаецца над Прагай. Выключна багаты архітэктурнымі, мастацкімі і гістарычнымі скарбамі. Архітэктурная дамінанта — сабор Сьвятога Віта, катэдральны сабор гораду. Некалькі старажытных палацаў, сады. У Градзе ёсьць нямала жылых дамоў, у ім месьціцца і Залатая вулачка.
Вядомыя будынкі ў Градзе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Градзе ёсьць нямала жылых дамоў, хоць ён утрымлівае мноства вельмі вядомых пабудоваў. Сярод іх:
- Капэла Сьвятога Крыжа
- Сабор Сьвятога Віта
- Залатая вулачка
- Царква Ўсіх Сьвятых
- Базыліка Сьвятога Георгія
Побач з Градам (за ярам Елені Пржыкап (па-чэску: Jelení příkop) — аленевая канава, роў) месьціцца Каралеўскі сад, у якім месьціцца Летні палац каралевы Ганны.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праскі Град — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў