Пошукавая сыстэма
Пошукавая сыстэма — сукупнасьць запісаў іскры (устава або праграма), які падае магчымасьць пошуку інфармацыі ў Сеціве. Пад пошукавай сыстэмай звычайна маецца на ўвазе сайт, на якім разьмешчаны інтэрфэйс (фронт-энд) сыстэмы. Праграмнай часткай пошукавай сыстэмы зьяўляецца пошукавая машына (пошукавы рухавічок) — комплекс праграм, які забясьпечвае дзейнасьць пошукавай сыстэмы і звычайна зьяўляецца камэрцыйнай тайнай кампаніі-распрацоўшчыка пошукавай сыстэмы.
Большасьць пошукавых сыстэм шукаюць інфармацыю на сайтах Сусьветнага павуціньня, але існуюць таксама сыстэмы, здольныя шукаць файлы на FTP-сэрвэрах, тавары ў інтэрнэт-крамах, а таксама інфармацыю ў групах навін Usenet.
Паляпшэньне пошуку — гэта адна з прыярытэтных задач сучаснага Сеціва (гл. пра асноўныя праблемы ў працы пошукавых сістэм у артыкуле Глыбокае павуціньне).
Па даных кампаніі Net Applications,[1] у лістападзе 2011 года выкарыстаньне пошукавых сыстэм размяркоўвалася наступным чынам:
- Google — 83,87 %;
- Yahoo! — 6,20 %;
- Baidu — 4,22 %;
- Бінг — 3,69 %;
- Яндэкс — 1,7 %;
- Ask — 0,57 %;
- AOL — 0,36 %.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Search engine market share (анг.)