Міхал Андрасюк
Міхал Андрасюк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 сьнежня 1959 (64 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст |
Узнагароды |
Мі́хал Андрасю́к (нарадзіўся 2 сьнежня 1959 году, Гайнаўка, Падляскае ваяводзтва, Польшча) — пісьменьнік, журналіст, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы. Вядучы «Белсату».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 2 сьнежня 1959 году ў Гайнаўцы Падляскага ваяводзтва Польшчы.
У цяперашні час працуе журналістам у беластоцкай рэдакцыі Радыё Рацыя.
Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у «Ніве» (1979) вершамі. Аўтар кніг прозы «Фірма» (2000), «Мясцовая гравітацыя» (2004), «Белы конь» (2006), «Вуліца добрай надзеі» (2010), Асноўная тэма твораў ― прыгоды местачковых жыхароў польска-беларускага памежжа. Кніга «Вагон другога кляса» (Wagon drugiej klasy, 2010), якая выйшла па-польску, таксама знаёміць чытачоў зь мінулым і сёньняшнім днём герояў белавескіх вёсак і мястэчак.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 — прэмія «Залаты апостраф»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- М. Андрасюк. «З пэрспэктывы Брна мы бачым беларускія праблемы інакш…» // Радыё Свабода, 28 ліпеня 2007
- Міхал Андрасюк. Вагон другога класа