Мікель Мэрына
Мікель Мэрына | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 чэрвеня 1996[1][2] (28 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2016 2016—2018 2017—2018 2018 2018—2024 2024— |
Асасуна Барусія Дортмунд → Ньюкасл Юн. (арэнда) Ньюкасл Юнайтэд Рэал Сасьедад Арсэнал |
67 (8) 8 (0) 7 (0) 17 (1) 190 (20) 0 (0) |
Зборныя | ||
2020— | Гішпанія | 28 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Мікель Мэрына (па-гішпанску: Mikel Merino; нар. 22 чэрвеня 1996 году) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэрына выхоўваўся ў акадэміях футбольных клюбаў «Аміго» і «Асасуны». У памплёнскай дружыне дэбютаваў у дарослым футболе. 31 студзеня 2015 году быў падцягнуты да асноўнае каманды, дзе абраў восьмы нумар на сваёй кашулі[3]. У лютым 2016 году далучыўся да шэрагаў дортмундзкай «Барусіі», дэбютаваўшы ў Бундэсьлізе 14 кастрычніка ў нічыйным матчы супраць «Герты»[4]. Не замацаваўшыся ў складзе, накіраваўся ў арэнду да ангельскага «Ньюкасл Юнайтэду». Празь некаторы час склаў паўнавартасны кантракт з клюбам. Улетку 2018 году вярнуўся на радзіму, склаўшы пяцігадовую працоўную ўгоду з «Рэал Сасьедадам». Зь цягам часу здабыў месца ў першай адзінаццатцы. 7 сакавіка 2020 году выйшаў на матч у якасьці капітана супраць «Барсэлёны»[5].
У сэзоне 2023—2024 гадоў Мэрына выйграў найбольшую колькасьць дуэляў за валоданьне мячом у найвышэйшых лігах Эўропы, то бок 326[6]. 27 жніўня 2024 году далучыўся да ангельскага «Арсэналу», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі 3 верасьня 2020 году ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Нямеччыны, замяніўшы ў другім тайме Сэрхіё Бускетса[8]. 12 верасьня 2023 году адзначыўся першым голам, абараняючы колеры нацыянальнай каманды, у матчы супраць зборнай Кіпру[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рэал Сасьедад»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2020
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
- Пераможца Лігі нацыяў: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Mikel Merino // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Mikel Merino // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Mikel Merino llevará el dorsal 8 y Kenan Kodro, el 9». Diario de Navarra
- ^ Brack, Tim (14.10.2016). «Merino überzeugt als Ballmagnet». Sport1.
- ^ González, Miguel (9.03.2020). „Mikel Merino: «La Copa nos está dando alas en la Liga porque nos ha cargado de moral»“. El Diario Vasco.
- ^ López, Ángel (1.06.2024). «La estratosférica estadística, top en Europa, de Mikel Merino». Mundo Deportivo.
- ^ «Mikel Merino signs for Arsenal on long-term deal». Arsenal F.C.
- ^ «Germany 1–1 Spain: Gayà saves La Roja». UEFA.
- ^ «España sigue por el buen camino». Diario de Burgos
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Арсэнал — цяперашні склад
|
---|
2 Саліба · 3 Тырні · 4 Ўайт · 5 Партэй · 6 Габрыел · 7 Сака · 8 Эдэгор · 9 Жэзус · 11 Мартынэльлі · 12 Тымбэр · 15 Ківёр · 17 Зінчанка · 18 Таміясу · 19 Трасар · 20 Жаржыньню · 22 Рая · 23 Мэрына · 29 Гавэрц · 30 Стэрлінг · 32 Нэту · 33 Каляф’ёры · 41 Райс · Трэнэр: Артэта |