Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма
Славутасьць | |
Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма
| |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Шарлётэнбург-Вільмэрсдорф |
Канфэсія | Эвангельская царква Нямеччыны[d] |
Эпархія | Эвангельская царква Бэрліну, Брандэнбургу і Сылескай Верхняй Лужыцы[d] |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль і міжнародны стыль[d] |
Аўтар праекту | Франц Швэхтэн[d] і Эган Аерман[d] |
Заснавальнік | Вільгельм II |
Дата заснаваньня | 1891 |
Дата скасаваньня | 1943 |
Статус | культурны помнік[d] і помнік архітэктурнай спадчыны[d] |
Сайт | gedaechtniskirche-berlin.de |
Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма на Вікісховішчы |
Мэмарыя́льная царква́ ка́йзэра Вільге́льма (па-нямецку: ням. Kaiser-Wilhelm-Gedächtniskirche або каротка Gedächtniskirche — Гедэхтніскірхе) — пратэстанцкая царква ў Бэрліне на бульвары Курфюрстэндам, адзін з сымбаляў сталіцы Нямеччыны і адна з самых любімых цэркваў бэрлінцаў.
Мэмарыяльная царква была збудаваная па праекце архітэктара Франца Швэхтэна ў 1891—1895 гг. у гонар першага нямецкага кайзэра Вільгельма I на загад ягонага ўнука, апошняга кайзэра Нямеччыны Вільгельма II. Доўгі час яна была самай высокай царквой Бэрліна (ейная вышыня складала 113 м).
Аднак у сярэдзіне XX ст. царквы наканавана было стаць мэмарыялам разбурэньня і стварэньня. 23 лістапада 1943 году ў царкве ішла пропаведзь на тэму «Усё мінае!», а празь некалькі гадзінаў храм быў разбураны ў выніку бомбавага налёту саюзьнікаў.
Калі пасьля вайны паўстаў плян пабудаваць на месцы разбуранай царквы новы будынак, толькі адна са шматлікіх бэрлінскіх газэтаў атрымала больш за 47 тысячаў гнеўных лістоў пратэсту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б archINFORM (ням.) — 1994.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэмарыяльная царква кайзэра Вільгельма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Шарлётэнбург (раён Бэрліну)
- Руіны ў Бэрліне
- Аб’яднаныя пратэстанцкія храмы Бэрліну
- Гадзіньнікавыя вежы
- Руіны хрысьціянскіх храмаў Нямеччыны
- Васьмікутныя збудаваньні
- Храмы пад тытулам сьвятога Вільгельма Аквітанскага
- Нэараманскія хрысьціянскія храмы
- Нэараманскія збудаваньні Нямеччыны
- Збудаваньні Франца Швэхтэна
- Збудаваньні Эгана Аермана