Перайсьці да зьместу

Ля Ліга 2024—2025 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ля Ліга 2024—2025 гадоў
Спаборніцтва Ля Ліга
Даты

Ля Ліга чэмпіянату Гішпаніі па футболе 2024—2025 гадоў — 94-ы розыгрыш чэмпіянату Гішпаніі ў найвышэйшай лізе, які ладзіцца з 15 жніўня 2024 году па 25 траўня 2025 году. Свой тытул будзе абараняць мадрыдзкі «Рэал».

У турніры бяруць удзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбу прасунуліся зь Ля Лігі 2 — «Леганэс», «Вальядалід», а таксама «Эспанёл», які ў плэй-оф пераадолеў супраціў авіедаўскага «Рэалу». «Вальядалід» і «Эспанёл» вярнуліся ў найвышэйшы дывізіён пасьля сэзону адсутнасьці[1][2][3], а «Леганэса» бракавала ў Ля Лізе чатыры гады[4]. У папярэднім розыгрышы першай камандай, якая вылецела зь Ля Лігі, была «Альмэрыя», якая па паразе «Хэтафэ» зь лікам 1:3 27 красавіка 2024 году завяршыла свой двухгадовы пэрыяд у найвышэйшай лізе. Другой камандай, якая вылецела, стала «Гранада», якая страціла шанец на захаваньне месца пасьля перамогі «Мальёркі» над «Ляс-Пальмасам» (1:0). Трэцім і апошнім клюбам, які апусьціўся ў другі дывізіён, стаў «Кадыс» пасьля нічыёй 0:0 у матчы супраць «Ляс-Пальмаса» 19 траўня 2024 году.

М Каманда Г В Н П Мячы Пкт Заўвагі
1 Барсэлёна 13 11 0 2 40-12 33 Групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў 2025—2026 гадоў
2 Рэал Мадрыд 12 8 3 1 25-11 27
3 Атлетыка 13 7 5 1 19-7 26
4 Вільярэал 12 7 3 2 23-19 24
5 Асасуна 13 6 3 4 17-20 21 Кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы 2025—2026 гадоў
6 Атлетык 13 5 5 3 19-13 20 Кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў 2025—2026 гадоў
7 Бэтыс 13 5 5 3 14-12 20
8 Рэал Сасьедад 13 5 3 5 11-10 18
9 Мальёрка 13 5 3 5 10-10 18
10 Жырона 13 5 3 5 16-17 18
11 Сэльта 13 5 2 6 20-22 17
12 Раё Вальекана 12 4 4 4 13-13 16
13 Сэвільля 13 4 3 6 12-18 15
14 Леганэс 13 3 5 5 13-16 14
15 Алявэс 13 4 1 8 14-22 13
16 Ляс-Пальмас 13 3 3 7 16-22 12
17 Хэтафэ 13 1 7 5 8-11 10
18 Эспанёл 12 3 1 8 11-22 10
19 Вальядалід 13 2 3 8 10-25 9
20 Валенсія 11 1 4 6 8-17 7
Абноўленая пасьля гульняў 11 лістапада 2024 году

Пры аднолькавай колькасьці пунктаў месца ў табліцы вызначаецца згодна з наступнымі крытэрамі[5]:

  • вынікі гульняў між сабой (колькасьць пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў)
  • лепшая розьніца забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх гульнях чэмпіянату
  • большая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах чэмпіянату
  • большая колькасьць пунктаў фэйр-плэй
Гаспадары↓ \ Госьці→ Аля Аса АтБ АтМ Бар Бэт Вал Влд Віл Жыр Лег Ляс Мал Раё РМд РС Сэв Сэл Хэт Эсп
Алявэс 0:3 0:0 2:3 2:0 1:0 2:1
Асасуна 4:2 1:2 1:0 1:1 2:1 1:0 3:2
Атлетык 0:1 1:1 1:0 1:1 3:1 1:1 4:1
Атлетыка 3:0 3:0 3:1 2:0 1:1 0:0
Барсэлёна 2:1 7:0 5:1 1:0 3:1
Бэтыс 1:0 1:1 2:0 1:2 2:2 2:1 1:0
Валенсія 0:0 1:2 1:1 2:0 2:3
Вальядалід 1:1 1:2 0:0 1:2 1:2 0:0 1:0
Вільярэал 3:0 2:2 1:5 3:1 4:3 1:1
Жырона 4:0 2:1 1:4 4:3 0:0 0:1
Леганэс 0:2 0:0 2:1 0:1 1:0 3:0
Ляс-Пальмас 2:3 1:1 1:0 1:1 2:2 0:1
Мальёрка 0:0 0:1 1:2 1:0 1:1 1:0 0:0
Раё Вальекана 1:0 3:1 1:1 1:2 1:1 1:3
Рэал Мадрыд 3:2 4:0 0:4 2:0 3:0 2:0 4:1
Рэал Сасьедад 1:2 0:2 1:1 1:0 3:0 1:2 0:2
Сэвільля 1:0 2:1 1:2 0:2 0:2 1:0
Сэльта 2:1 0:1 3:1 3:1 1:1 1:2 1:0
Хэтафэ 2:0 1:1 1:1 0:1 1:1 0:0 0:0
Эспанёл 3:2 1:2 2:1 2:1 0:1 0:2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]