Перайсьці да зьместу

Лось

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лось
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадПарнакапытныя
СямействаАленевыя
РодЛасі
ВідЛось
Бінамінальная намэнклятура
Alces alces
Арэал
Арэал

Лось (Alces alces) — парнакапытны сысун, самы буйны від сямейства аленевых.

Самы буйны з аленяў: даўжыня да 3 м, вышыня ў карку да 2,3 м, маса да 825 кг, самкі драбнейшыя. Шэрсьць грубая, на сьпіне цёмна-бурая, на бруху і нагах белаватая. Рогі (толькі ў самцоў) вялікія, пераважна лапатападобныя, масай да 20 кг, на зіму спадаюць. Галава вялікая, шыя кароткая, тоўстая. На горле скурны выраст. Тулава масіўнае, кароткае. Ногі доўгія, з вузкімі вострымі капытамі.

Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі. На Беларусі трапляецца ўсюды, больш шматлікі на паўночным усходзе. На 2023 год сусьветная папуляцыя ласёў складала 1,5 млн асобінаў, зь якіх 730 000 налічвалася ў Расеі[1].

На 2023 год у Беларусі налічвалася звыш 30 000 ласёў[1].


  1. ^ а б Алесь Карлюкевіч. Не мінайце ласіную сталіцу // Часопіс «Родная прырода», 2 сакавіка 2023 г. Праверана 13 красавіка 2023 г.