Краіны Балтыі
Краі́ны Ба́лтыі (па-эстонску: Balti riigid, Baltimaad, па-латыску: Baltijas valstis, па-летувіску: Baltijos valstybės), таксама Ба́лтыя — вобласьць у паўночна-ўсходняй Эўропе, якая ўключае ў сябе Латвію, Летуву й Эстонію. У савецкай гістарыяграфіі выкарыстоўваўся тэрмін «Прыбалтыка» (рас. Прибалтика).
Праз гаспадарчы роськвіт 2000—2006 гадоў краіны Балтыі атрымалі назоў балтыйскіх тыграў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вызначэньні словаў Балтыя й Прыбалтыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У цяперашні час «Прыбалтыка» ў геаграфічным сэнсе ўяўляе сабой сукупнасьць дзяржаў, разьмешчаных на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора — Расеі, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, Нямеччыны й скандынаўскіх краін — Фінляндыі й Швэцыі[1].
Латвія, Летува й Эстонія бяз Расеі, Нямеччыны, Польшчы й іншых маюць назву «краіны Балтыі» альбо «Балтыя».
У апошнія гады і ў навуковай літаратуры, і ў публіцыстыцы ўкараняецца тэрмін «Краіны Балтыі», які прымяняецца выключна ў дачыненьні да трох рэспублік, без расейскага Калінінграда[1][2]:
Сучасная Прыбалтыка: Калінінградзкая вобласьць, Летува, Латвія, Эстонія
Палітычны сэнс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нэўтральнасьць гэтага разьдзелу аспрэчваецца.
|
Цяпер прынята выкарыстоўваць назву «краіны Балтыі» для абазначэньня Латвіі, Летувы й Эстоніі. У Расеі і ў савецкай гістарыяграфіі выкарыстоўваецца тэрмін «Прыбалтыка».
На думку Паўла Ляўрынца, дацэнта, доктара гуманітарных навук, загадчыка катэдры расейскае філялёгіі Віленскага ўнівэрсытэту, тэрмін «Прыбалтыка» — гэта імпэрыялістычны погляд[3]:
Так і найменьне «Прыбалтыка» нясе ў сабе масквацэнтрычную арыентацыю, імпэрыялістычны погляд расейскай дзяржавы на сваю ўскраіну, пазбаўленую палітычнай субʼектнасьці.
Паводле філёзафа Гінтаўтаса Мажэйкіса, тэрмін «Прыбалтыка» цяпер ня ўказвае на штосьці ў палітычным пляне[4]:
Цяпер гэты тэрмін ані на што не ўказвае ў палітычным пляне, паколькі краіны Балтыі называюць і адносяць сябе да катэгорыі менавіта краін Балтыі. Такім чынам, тыя, хто прамаўляе слова «прыбалтыйскія» — адносяць гэтае значэньне да некаторага ўяўнага адчуваньня «савецкасьці», якая нібыта зараз нейкім чынам прысутнічае.
— філёзаф Гінтаўтас Мажэйкіс
Агульная статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе тры парлямэнцкія рэспублікі ўступілі ў Эўрапейскі Зьвяз 1 траўня 2004 году.
Эстонія | Латвія | Летува | Разам | |
---|---|---|---|---|
Герб | — | |||
Сьцяг | ||||
Сталіца | Талін | Рыга | Вільня | |
Незалежнасьць | — да 13 ст. | — да 13 ст. | — да 18 ст. | |
Насельніцтва (2015) | 1313271 | 1978700 | 2902832 | 6194803 |
Плошч | 45339 км² | 64589 км² | 65300 км² | 175228 км² |
Колькасьць насельніцтва на квадратны кілямэтар | 29/км² | 31/км² | 44/км² | 35/км² |
Вада % | 4,56 % | 1,5 % | 1,35 % | 2,23 % |
ВВП (намінальны) (2015) | $22,934 млрд | $27,822 млрд | $41,776 млрд | $112,530 млрд |
ВВП (намінальны) на чалавека (2016) | $18,452 | $14,496 | $15,366 | $16,035 |
ВВП (ПКЗ) (2015) | $37,879 млрд | $49,891 млрд | $82,143 млрд | $171,110 млрд |
ВВП (ПКЗ) на чалавека (2016) | $30038 | $25817 | $29380 | $28,411 |
Каэфіцыент Джыні (2012[5]) | 33,2 | 35,5 | 35,2 | — |
Індэкс чалавечага разьвіцьця (2014[6]) | 0,861 (Разьвітыя краіны) | 0,819 (Разьвітыя краіны) | 0,839 (Разьвітыя краіны) | |
Інтэрнэт-дамэн | .ee | .lv | .lt | |
Тэлефонны код | +372 | +371 | +370 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Большая актуальная политическая энциклопедия — тлумачэньне слова «Прибалтика» (рас.)
- ^ Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. 2006. (рас.)
- ^ «Прибалтика», «На Украине» и «Белоруссия»: теперь это моветон — «Новая газета» ад 29. 08. 2022
- ^ Гінтаўтас Мажэйкіс: тэрмін «Прыбалтыка» ўжо ні на што не паказвае «Delfi.lt» (рас.)
- ^ GINI index (World Bank estimate) Праверана 19 чэрвеня 2016 г. Архіўная копія ад 9 лютага 2015 г.
- ^ Архіўная копія Праверана 19 чэрвеня 2016 г. Архіўная копія ад 17 лістапада 2015 г.