Перайсьці да зьместу

Крамяніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крамяніца
лац. Kramianica
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Касьцёл Сьвятога Юрыя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зэльвенскі
Сельсавет: Крамяніцкі
Насельніцтва: 923 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1564
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°13′0″ пн. ш. 24°41′0″ у. д. / 53.21667° пн. ш. 24.68333° у. д. / 53.21667; 24.68333Каардынаты: 53°13′0″ пн. ш. 24°41′0″ у. д. / 53.21667° пн. ш. 24.68333° у. д. / 53.21667; 24.68333
Крамяніца на мапе Беларусі ±
Крамяніца
Крамяніца
Крамяніца
Крамяніца
Крамяніца
Крамяніца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крамя́ніца[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Самараўцы. Цэнтар сельсавету Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 158 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лябяды (лінія Ваўкавыск — Баранавічы).

Крамяніца — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся кляштарны комплекс канонікаў лятэранскіх з касьцёлам Сьвятога Юрыя ў стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Крамяніца ўпамінаецца ў другой палове XV ст. як двор Рачковічаў у Ваўкавыскім павеце. У 1498 годзе вялікі князь Аляксандар пацьвердзіў правы на маёнтак кухмістру вялікай княгіні Алены Мікалаю Юндзілавічу (Рачковічу). Юндзілы-Рачковічы валодалі Крамяніцай у XVI—XVIII стагодзьдзях. На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Крамяніца значыцца як мястэчка.

У XVII ст. маёнтак падзяляўся на 2 часткі: уласна Крамяніца і Крамяніца Старая (пазьней Крамяніца Горная і Крамяніца Дольная). У 1617 годзе у Крамяніцы Дольнай кашталян віцебскі Мікалай Вольскі заснаваў мураваны касьцёл Сьвятога Юр’я. У 1690 годзе Крамяніцай Дольнай (15 дымоў) валодаў віцебскі стольнік Міхал Юндзіл, у мястэчку Крамяніца было 82 дымы, 2 карчмы, 2 млыны. На 1790 год — млын, карчма, шпіталь для бедных.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крамяніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[2]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі вёска Крамяніца Горная (32 двары, 2 крамы, кузьня) і маёнтак Крамяніца Дольная, якімі валодаў граф дэ Жэльві. Пазьней усе населеныя пункты зьліліся ў адну вёску.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Крамяніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крамяніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Крамяніца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Крамяніца ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету Зэльвенскага раёну. На 1972 год тут было 84 двары, на 1997 год — 73, на 1998 год — 75.

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 238 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 297 чал.; 1997 год — 158 чал.[4]; 1998 год — 158 чал.[5]

У Крамяніцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 775.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Шаблюк В. Крамяніца // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 247.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 448.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]