Перайсьці да зьместу

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1963

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1963
Дата 23 сакавіка
Вядоўцы Кэці Бойл
Тэлеканал гаспадароў BBC
Месца Лёндан, Вялікабрытанія
Пераможная песьня «Dansevise» (Данія)
Сыстэма галасаваньня Кожная краіна прысуджала ад 1 да 5 балаў найболей упадабаным песьням
Колькасьць краін 16
Нуль ачкоў Нідэрлянды
Нарвэгія
Фінляндыя
Швэцыя
1962        1964

Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1963» стаў 8-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 23 сакавіка 1963 году ў Лёндане (Вялікабрытанія) у новым тэлецэнтры BBC у Шэпардс-Буш. Як і Нідэрлянды ў 1960 годзе, Францыя адмовілася арганізоўваць конкурс 1963 году ў сябе на радзіме і зноў на дапамогу прыйшла Вялікабрытанія. Упершыню прадусарам конкурсу зьяўлялася жанчына. Трансьляцыя праводзілася адначасова зь дзьвюх розных студыяў.

Пераможцам стала Данія зь песьняй «Dansevise», выкананай Грэтай і Юргенам Інгманамі. Нідэрлянды ўпершыню ў гісторыі конкурсу другі год запар не атрымалі ніводнага ачка.

Падчас конкурсу адбыўся інцыдэнт, які складаўся ў тым, што Нарвэгія не пасьпела своечасова падлічыць галасы сваіх сяброў журы і абвясьціла няправільныя папярэднія вынікі. Апублікаваныя пазьней выніковыя дадзеныя значна адрозьніваліся ад першапачаткова абвешчаных, і менавіта яны сталі вырашальнымі пры вызначэньні пераможца.

Зьмены ў правілах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лік сяброў нацыянальных журы быў павялічаны да дваццаці, а колькасьць ачкоў, які прысуджаюцца кожным сябрам, — з 3-х да 5-ці, што дазволіла галасаваць за 5 лепшых песень.

     Краіны-ўдзельніцы конкурсу.

Краіны, якія занялі:

     1-е месца

     2-е месца

     3-е месца

# п/п Краіна Выканаўца Песьня Ачкоў Месца
8 Сьцяг Даніі Данія Грэта і Юрген Інгман Dansevise 42 1
10 Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя Esther Ofarim T'en va pas 40 2
6 Сьцяг Італіі Італія Emilio Pericoli Uno per tutte 37 3
1 Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Ronnie Carroll Say wonderful things 28 4
11 Сьцяг Францыі Францыя Alain Barrière Elle était si jolie 25 5
15 Сьцяг Манака Манака Франсуаза Ардзі L'amour s'en va 25 5
4 Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя Carmela Corren Vielleicht geschieht ein Wunder 16 7
16 Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург Nana Mouskouri A force de prier 13 8
3 Сьцяг Нямеччыны ФРН Heidi Brühl Marcel 5 9
14 Сьцяг Бэльгіі Бэльгія Jacques Raymond Waarom 4 10
9 Сьцяг Югаславіі Югаславія Vice Vukov Brodovi 3 11
12 Сьцяг Гішпаніі Гішпанія José Guardiola Algo prodigioso 2 12
5 Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія Anita Thallaug Solhverv 0 13
7 Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя Laila Halme Muistojeni laulu 0 13
2 Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды Annie Palmen Een speeldoos 0 13
13 Сьцяг Швэцыі Швэцыя Monica Zetterlund En gång i Stockholm 0 13

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Конкурс песьні Эўрабачаньне-1963сховішча мультымэдыйных матэрыялаў