Комтур
Выгляд
Комтур, камандор (па-нямецку: Komtur) — кіраўнік абшчыны ў некаторых рыцарскіх ордэнах (напрыклад, крыжацкім, мальтыйскім, тампліераў). Пазьней у дзяржавах гэтых ордэнаў — кіраўнік акругі (комтурства) — найменьшай адміністрацыйнай адзінкі, складзенай з аднаго ці некалькіх замкаў і прылеглых тэрыторыяў.
Комтурства існавала там, дзе набіраўся поўны канвэнт — уласна кляштар крыжакоў. У канвэнце мела быць сама меней 12 братоў-рыцараў[1].
Комтур камандаваў войскам сваёй акругі, судзіў у земскіх судах сам або праз намесьніка, зацьвярджаў зьмены гаспадароў у маёнтках, зьбіраў падаткі і ўвогуле правіў усёй акругай. Яму дапамагаў віцэ-комтур.
У нямецкамоўных краінах комтур таксама азначае ордэн II і III клясы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Краўцэвіч Тэўтонскі ордэн: ад Ерусаліма да Грунвальда. — Менск: «Навука і тэхніка», 1993. — 47 с. — 5000 ас. — ISBN 5-343-01409-7