Кніга прарока Асіі
Кніга Старога Запавету |
Пяцікніжжа Майсеева |
Прарокі |
Пісаньні |
Кні́га праро́ка Асі́і (па-габрэйску: ספר הושע, сэфэр Хашэа' ) — 28-я кніга кананічнага Старога Запавету, пятнаццатая частка Танаху. Першая з кніг г. зв. малых прарокаў. Напісаная прарокам Асіям у Самарыі, напісаньне скончанае пасьля 745 да н. э. Складаецца з 14 разьдзелаў, апісвае падзеі 804 — 745 да н. э.
З кнігі амаль нічога не вядома пра аўтара, акрамя таго, што ён быў сынам Бээры́я. Асія прарочыў у апошнія рокі існаваньня Паўночнага царства Ізраілю, Юдэя ў кнізе згаданая толькі ўскосна. Прарок зусім ня згадвае Ерусалім, тым часам як пра найбуйнейшае пакаленьне Ізраіля, Яфрэмава, гаворыць 37 разоў, а пра сталіцу Ізраілю Самарыю — 6 разоў. Бог даручыў Асіі прамаўляць пра распаўсюджанае адступніцтва і разбэшчанасьць у Паўночным царстве і заклікаць сваіх суграмадзянаў да пакаяньня і вяртаньня да Бога.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Частка 1: Смутак Асіі з-за ягонай жонкі, а таксама смутак Бога з-за Ізраілю 1-3
- Жонка і дзеці Асіі 1—2:1
- Няверны Ізраіль 2:2—23
- Асія здабывае сабе жонку 3
Частка 2: Бог Яхвэ любіць Ізраіль, але будзе яго судзіць 4—13
Эпілёг: Абяцаньне аднаўленьня, калі Ізраіль выкажа скруху 14
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кніга Асіі ў перакладзе Васіля Сёмухі