Зьміцер Вайцюшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч лац. Źmicier Vajciuškievič | |
Зьміцер Вайцюшкевіч на сольным канцэрце ў філярмоніі. Віцебск, 2010 | |
Дата нараджэньня | 20 ліпеня 1971 (53 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Бярозаўка, Лідзкі раён Гарадзенскае вобласьці, БССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявак, кампазытар, музыка |
Навуковая сфэра | музыка[1] |
Сябра ў | Палац, KRIWI і WZ-Orkiestra |
Жанры | аўтарская песьня[d], рок-музыка і фолк-рок[d] |
Інструмэнты | клярнэт[d], гітара, флейта і голас[d] |
Псэўданімы | Тодар |
Гурты | «Палац» (1992—1998), KRIWI (1997—2001),, «WZ-Orkiestra» (з 2001) |
Сайт | todar.net |
[[commons:Category:Dzmitryj Wajciuszkiewicz|Зьміцер Вайцюшкевіч лац. Źmicier Vajciuškievič]] у Вікісховішчы |
Зьміцер Вайцюшке́віч (нарадзіўся 20 ліпеня 1971 у мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну) — беларускі сьпявак і музыка[2]. Вядомы таксама пад псэўданімам Todar.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1978 па 1986 гад вучыўся ў спэцыялізаванай школе з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, па яе канчатку, у 1986 годзе паступае ў музычную школу ў горадзе Ліда, якую канчае ў 1990 годзе з адзнакаю.
Такім чынам, пасьля канчатка музычнай школы па клясу клярнэту, Вайцюшкевіч пачынае сур’ёзна задумвацца пра працяг музычнай адукацыі й у тым жа годзе паступае ў Інстытуце Культуры, дзе да 1995 году працягвае вывучаць клярнэт. З 1993 па 1995 гады вучыцца вакалу ў менскай вучэльні імя Глінкі.
Жанаты з Галінай Казіміроўскай, дырыгенткай Concordia Chor. Маюць сына Язэпа і дачку Стэфанію[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1992 — Зьміцер становіцца ўдзельнікам знакамітага беларускага гурту «Палац». Гэты калектыў выконвае рок-музыку, якая замешана на традыцыйным беларускім фольку. Зьміцер Вайцюшкевіч і Алег Хаменка цалкам падзялялі музычныя погляды адзін аднаго.
З «Палацам» Вайцюшкевіч запісвае такія вельмі пасьпяховыя альбомы, як «Палац» (1995) і «Дарожка» (1997), аднак у 1998 годзе ён усё-ткі прымае рашэньне сысьці з гурту.
Наступным яго прыстанкам становіцца гурт «KRIWI», зь якім дасьледаваньні ў вобласьці нацыянальнага фольку працягваюцца да 2001 году.
1997 — супольны музычны праект «Narodny albom», у запісы якога прынялі ўдзел лепшыя беларускія выканаўцы й музыканты. Зборам і апрацоўкай тэкстаў займаўся рок-паэт Міхал Анемпадыстаў. Для праекту Вайцюшкевіч выканаў «Аргентынскае танга» й падыграў на флейце й клярнэце.
2000 — супольны музычны праект «Я нарадзіўся тут». Аўтарам ідэі выступіў Алесь Суша. Ён прапанаваў музыкам перарабіць ці распрацаваць беларускія вайсковыя песьні, гімны й маршы часоў БНР, «партызанкі», савецкіх часоў і эмігранцкага асяродку. Ідэя трансфармавалася ад ваярства да своеасаблівага габэлену жыцьця беларусаў ад 1918 году й да нашых часоў. Былі апрацаваныя творы на вершы Я. Купалы, Н. Аляксеевай, Л. Геніюш ды іншых. Вайцюшкевіч сьпяваў, а таксама граў на клявішах, джамбі, мандаліне, клярнэце й сапілцы. Адзін з трэкаў стаў сапраўды культавым — «Я нарадзіўся тут». Яе музыкі выконвалі на дзьвюх мовах разам з гуртом «Louise attaque» падчас іх менскага канцэрту.
2001 — Вайцюшкевіч засноўвае гурт «WZ-Orkiestra» (Усход-Захад Аркестар), зь якой запісаў вялікую колькасьць гітоў. З гэтага моманту Зьміцер Вайцюшкевіч, песьні якога ўжо цікавяць багата слухачоў, пачынае адзін за адным запісваць пасьпяховыя альбомы. Першы альбом «WZ-Orkiestra» зваўся «Цацачная крама» (Крама цацак).
У гэтым жа годзе Зьміцер атрымлівае шэраг узнагарод, такіх у прыватнасьці, як прэмія «Рок-каранацыя-2001» у катэгорыі традыцыі ды сучаснасьць. Таксама выступае кампазытарам фільму «Сьвежына з салютам» 2001 году[4].
Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадзкі шансон, рок, аўтарская песьня. Супрацоўнічае зь вядомымі беларускімі й замежнымі паэтамі. Ляўрэат фэстывалю EBU (European broadcasting Union, Фэрдэ, 2003) у Нарвэгіі. Гурт пасьпяхова выступаў ў Польшчы, Украіне, Нямеччыне, Швэцыі, Францыі, Італіі, Расеі, Славеніі, Казахстане, Эстоніі, Літве, Латвіі. На Беларусі WZ-Orkiestra маюць ля пяцідзесяці канцэртаў штогод.
2002 — беларускі трыб’ют гурту Depeche Mode — «Personal Depeche». Для праекту Тодар зрабіў кавэр на песьню DM «I want you now».
WZ-Orkiestra шмат супрацоўнічае з польскімі музыкамі — «Todar & Cheremshina», «Todar & Kvartet YORGI», «WZ-Orkiestra & Verhovyna».
Такія альбомы, як «Паравіны году» (2003), «Паравоз каханьня» (2004), «Месяц і сонца» (2005) некалькі адышлі ад фатальнага гучаньня. Тут можна знайсьці й шансон, і традыцыйны беларускі фольк[5].
У лютым 2008 году Тодар даў некалькі канцэртаў разам зь мясцовым гуртом Dreydel[6] у Японіі[7].
У 2009 годзе з удзелам Ганны Хітрык, Яна Маўзэра, Сьвятланы Бенькі, Яўгеніі Лятун, Алеся Зайцава, Насты Някрасавай, Сержука Трухановіча, Галіны Казіміроўскай ды іншых запісаў і выдаў супольны музычны праект «Мой сябра анёлак» [8].
У 2010 годзе выйшла кніга «Беларускае слова ад сьпеву», выдавецтве «Кнігазбор». Пра беларускую музыку й Вайцюшкевіча ў прыватнасьці агулам разважаюць палітык Аляксандар Мілінкевіч, народны паэт Рыгор Барадулін, паэт Генадзь Бураўкін, мастак Алесь Пушкін, бард Алесь Камоцкі, рок-сьпявак Лявон Вольскі ды іншыя[9].
21 ліпеня 2022 году Зьміцер Вайцюшкевіч выпусьціў музычны альбом «Вецер», які запісаў з аркестрам «Усход-Захад». Альбом быў даступны для праслухоўваньня на музычным партале «Эпл» і складаўся з 8 песьняў, у тым ліку такіх, як «25 сакавіка», «Свабода», «Ты і я», «Мадагаскар», «Ты дзе», «Лепш разам» і «Калі мяне ня стане»[10].
На сёньняшні дзень Зьміцер Вайцюшкевіч мае вялікую колькасьць розных музычных узнагарод, рэгулярна ўдзельнічае ў розных фолькавых праектах, разам зь іншымі сваімі калегамі.
Фота
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Зьміцер Вайцюшкевіч на Басовішчы-2008.
-
Зьміцер Вайцюшкевіч на сольным канцэрце ў віцебскай філярмоніі, 2010
-
Зьміцер Вайцюшкевіч, 20 траўня 2010, Палац культуры вэтэранаў
-
Зьміцер Вайцюшкевіч ў клюбе «Графіці», 23 верасьня 2010
-
Зьміцер Вайцюшкевіч ў клюбе «Графіці», 23 верасьня 2010
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цацачная крама (2001) — песьні пра краму, дзе прадаюцца цацкі-жывёлы, на вершы Леаніда Дранько-Майсюка
- Балады (2002) — песьні на народныя тэксты і з часткова народнай музыкай
- Паравіны году (2003) — песьні на вершы Алеся Камоцкага
- Паравоз каханьня (2004) — песьні на вершы Рыгора Барадуліна
- MW (2005) — песьні па-расейску на вершы Ўладзімера Маякоўскага
- Месяц і сонца (2005) — песьні на японскія вершы, перакладзеныя на беларускую мову
- Танга з ружай (2006) — песьні на вершы Ўладзімера Някляева
- Песьні з доўгай шуфляды. Нявыдадзенае (2006) — малавядомыя песьні, якія ня трапілі на ранейшыя дыскі
- Калыханкі (2007) — сумесны музычны праект разам зь Дзіцячым фондам ААН UNICEF
- Liryka (2007) — песьні на вершы Генадзя Бураўкіна
- Тое, што трэба (2008)
- Мой сябра анёлак (2009)
- Беларуская песня (2010) — live запіс канцэрту, прысьвечанага 80-годзьдзю з дня нараджэньня Уладзімера Караткевіча
- Чара (2011)
- Што на сэрцы (2011)
- Ваячак (2012)
- Варанок (2013)
- Наша песня (2015)
- Камета (2015)
- У Нашых Снах (2017)
- Люблю (на вершы У.Маякоўскага) (2018)
- Зорка Дзіва (2019)
- На Каляды (2020)
- «Вецер» (2022)
Супольныя праекты й складанкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Народны Альбом (1997)
- Я нарадзіўся тут (2000)
- Сьвяты вечар (2000)
- Personal Depeche (2002) — «I Want You Now»
- Бывайце здаровы. Bella Ciao (2004)
- Скрыпка дрыгвы (нявыдадзены)
- Прэм'ер Тузін 2005 (2005) — «Вясновы дзень», «Я ішоў да цябе»
- Прэм'ер Тузін 2006 (2006) — «Дарога», «Сьвята ў вёсцы»
- Мой сябра анёлак (2009)
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Jak Viecier»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П. ВАЙЦЮШКЕВІЧ ЗМІЦЕР (Войтюшкевич Дмитрий, Vajtsiushkevich Dzmitri) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 51–52. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Vajcjuškevìč, Zmìcer // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Сяргей Будкін. (2011-04-18) Зьміцер Вайцюшкевіч: «Мяне дзівіць маўчаньне міністра культуры» (бел.). Свабода. Праверана 2020-04-06 г. Архіўная копія ад 2020-04-06 г.
- ^ Вайцюшкевіч малодшы ўпершыню з'явіўся на публіцы!, Эўрапейскае радыё для Беларусі
- ^ Іван Паўлаў. Сьвежына з салютам (рас.) // «Мова нанова», 23 сьнежня 2014 г. Праверана 24 студзеня 2016 г.
- ^ Татьяна Замировская. Понимать искусство — это тяжелый труд (рас.). Belarus Today. Праверана 2020-03-20 г. Архіўная копія ад 2019-09-05 г.
- ^ Вайцюшкевіч едзе ў Японію — «Tuzin.fm»
- ^ Зьміцер Вайцюшкевіч. WZ. Made in Japan
- ^ праект «Анёлак» у сеціве
- ^ Быць Зьмітром Вайцюшкевічам, «Tuzin.fm», 15 ліпеня 2010
- ^ У Зьмітра Вайцюшкевіча выйшаў новы альбом // Партал «Новы час», 21 ліпеня 2022 г. Праверана 23 ліпеня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьміцер Вайцюшкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- todar-vojt: Жывы дзёньнік Зьмітра Вайцюшкевіча
- Афіцыйны сайт Зьмітра Вайцюшкевіча
- Старонка на Facebook
- Старонка Зьмітра Вайцюшкевіча на West Records
- КУЛЬТурныя людзі: Зьміцер Вайцюшкевіч
- Інтэрвію з Вайцюшкевічам на сайце Ultra-Music