Жуан Маўтыньню
Жуан Маўтыньню | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 верасьня 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 171 см | |
Вага | 61 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Брага | |
Нумар | 28 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2010 2010—2013 2013—2018 2018—2023 2023— |
Спортынг Порту Манака Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз Брага |
163 (21) 83 (4) 158 (9) 175 (5) 31 (1) |
Зборныя | ||
2005— | Партугалія | 146 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Жуан Філіпэ Ірыя Сантуш Маўтыньню (па-партугальску: João Filipe Iria Santos Moutinho; нарадзіўся 8 верасьня 1986 году, Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Брага» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Спортынг»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 13 гадоў Жуан выступаў у клюбе свайго роднага гораду «Партыманэнсі», затым зьмяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».
Ва ўзросьце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсэзонных гульнях і паказваў ў іх нядрэнную гульню. Аднак пасьля пачатку сэзона ён зноўку вярнуўся ў моладзевую каманду й дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 году ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы й не баяўся браць на сябе ініцыятыву.
У наступным сэзоне Маўтыньню трывала замацаваўся ў асноўным складзе й стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Ягоная добрая гульня дапамагла клюбу заняць другое месца.
У сэзоне 2006—2007 гадоў пасьля сыходу з клюбу Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сэзоне Маўтыньню стаў капітанам пасьля сыходу з клюбу Куштодыю й Рыкарду Пэрэйра.
«Порту»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5 ліпеня 2010 году Маўтыньню перайшоў у клюб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 году[3].
«Манака»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 траўня 2013 году, было абвешчана, што Маўтыньню далучыцца да табару францускага клюбу «Манака» разам з таварышчам па камандзе Хамэсам Радрыгесам. Агульная сума за двух гульцоў склала як мяркуецца каля 70 млн эўра, зь іх 25 млн — за Маўтыньню[4].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У зборнай Партугаліі Маўтыньню дэбютаваў ва ўзросьце 18 гадоў 17 жніўня 2005 году ў гульні супраць зборнай Эгіпту.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2007, 2008
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2010, 2011, 2012
- Пераможца Лігі Эўропы УЭФА: 2011
«Манака»:
- Чэмпіён Францыі: 2017
«Брага»:
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2024
Партугалія:
- Чэмпіён Эўропы: 2016
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.zerozero.pt/jogador.php?edicao_id=0&id=7608
- ^ а б в João Moutinho // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ О переходе Моутинью из «Спортинга» в «Порту» объявлено официально. championat.ru
- ^ Monaco pay €70 million for Porto pair. Goal.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Профіль на сайце PortuGOAL
- Статыстыка на сайце National Football Teams