Перайсьці да зьместу

Дэйле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Дэйле

Dijle
Дэйле ў Мэхэлене
Дэйле ў Мэхэлене
Агульныя зьвесткі
Выток Houtain-le-Val, Валёнскі Брабант
Вусьце рака Рупэль
Краіны басэйну Бэльгія
Даўжыня 86 км
Плошча басэйну 1289 км²

Дэ́йле (па-нідэрляндзку: Dijle, па-француску: Dyle, па-валёнску: Tîle‎) — рака ў Бэльгіі. Даўжыня — 86 км. Цячэ праз колькі бэльгійскіх правінцыяў: Валёнскі Брабант, Брабант, Антвэрпэн. Рака знаходзіцца ў басэйне ракі Шэльды, уласны басэйн складае 1289 км²[1]. На рацэ ляжаць такія бэльгійскія месты як Лёвэн ды Мэхэлен.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйна рака Дэмэр зьяўляецца прытокам ракі Дэйле, аднак фактычна ўсё наадварот. Магчымым тлумачэньнем, чаму пасьля зьліцьця дзьвюх рэкаў засталася назва меншай зь іх, зьяўляецца тое, што Дэйле адыграла значную ролю ў гісторыі Мэхэлену ды Лёвэну, празь якія працякае. Дэмэр жа цячэ толькі празь вёскі і невядомыя мястэчкі. Акрамя таго, адыграла сваю ролю і візуальнае ўспрыняцьце галоўнае ракі і прытока: Дэмэр пры зьліцьці мае выгін, у той час як Дэйле цячэ проста.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэйлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў