Джуд Бэлінггэм
Джуд Бэлінггэм | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 чэрвеня 2003[1][2] (21 год) | |
Рост | 186 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэал Мадрыд | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2020 2020—2023 2023— |
Бірмінггэм Сіці Барусія Дортмунд Рэал Мадрыд |
41 (4) 92 (12) 29 (19) |
Зборныя | ||
2020— | Ангельшчына | 36 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Джуд Бэ́лінггэм (па-ангельску: Jude Bellingham; нар. 29 чэрвеня 2003 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Бацька Бэлінггэма таксама быў футбалістам, але гуляў толькі ў ніжэйшых дывізіёнах. Брат Джуда Джоўб Бэлінггэм таксама ёсьць футбалістам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэлінггэм ёсьць выхаванцам акадэміі клюбу «Бірмінггэм Сіці». Сваю прафэсійную кар’еру пачаў у тым жа клюбе.
Дэбютаваў у галоўнай камандзе 6 жніўня 2019 году ў матчы Кубка лігі Ангельшчыны супраць «Портсмуту» ў веку 16 гадоў і 38 дзён, стаўшы самым маладым дэбютантам у гісторыі бірмінггэмскага клюбу[4]. 25 жніўня паўабаронца згуляў свой першы матч у чэмпіянаце. А 31 жніўня таго ж году, зьмяніўшы траўмаванага Джэфэрсана Мантэра, адзначыўся голам у браму «Сток Сіці», што зрабіла гульца самым маладым аўтарам голу ў гісторыі клюбу[5]. Хутка футбаліст замацаваўся ў камандзе, часта выходзячы ў першай адзінаццатцы. Неўзабаве гулец быў перамешчаны зь левага флянгу ў цэнтар[6]. У студзені 2020 году паводле чутак Бэлінггэмам цікаваліся шматлікіх буйных клюбаў[7], а ў апошні дзень, як стала вядома, «Бірмінггэм Сіці» адхіліў прапанову «Манчэстэр Юнайтэд», які быў гатовы выдаткаваць 20 млн фунтаў стэрлінгаў на набыцьцё маладога таленту[8]. Ужо ў летку гулец разам з бацькам правёў шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі розных клюбаў, але галоўнымі прэтэндэнтамі на гульца былі «Манчэстэр Юнайтэд» і дортмундзкая «Барусія». Асабліва прывабіла Бэлінггэмаў апошняя з памянёных камандаў, якая добра вядомая пасьпяховай працай з моладзю. Афіцыйны пераход у нямецкі клюб быў зьдзейсьнены 20 ліпеня 2020 году, адразу пасьля апошняга матчу «Бірмінггэм Сіці» ў сэзоне[9]. Як паведамлялася, клюб з Дортмунду адразу сплаціў 25 млн фунтаў стэрлінгаў і праз бонусы мусіць выдаткаваць яшчэ некалькі мільёнаў[9].
За новы клюб Бэлінггэм дэбютаваў 14 верасьня 2020 году ў матчы Кубка Нямеччыны супраць «Дуйсбурга». Ангелец улучыў другі гол сваёй каманды ў браму суперніка, стаўшы наймаладзейшым галеадорам нямецкага кубка[10]. Празь пяць дзён ён адзначыўся галявой перадачаў у матчы Бундэсьлігі супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі». Тая сустрэча скончылася зь лікам 3:0 на карысьць дортмундцаў[11]. Паводле вынікаў верасьня паўабаронца быў абраны найлепшым наваком месяцу[12]. Гулец адразу быў далучаны да асноўнага складу каманды, але часам выходзіў на замену. Толькі два матчы «Барусіі» 2021 году ён прапусьціў праз пашкоджаньне нагі[13]. У сьнежні таго ж году ангелец двойчы асыставаў партнэрам у матчы супраць «Баварыі», але ягоны клюб усё ж такі зьведаў паразу зь лікам 3:2. Бэлінггэм адзначыў няякасную працу судзьдзі, акцэнтаваўшы ўвагу, што Фэлікс Цваер ужо раней быў заўважаны ў скандале з дамоўнымі матчамі. У выніку гулец атрымаў штраф ад фэдэрацыі на 40 тысячаў эўра[14]. Зь цягам часу ангелец рабіўся ўсё больш важным гульцом каманды. У сэзоне 2022—2023 гадоў «Барусія» да апошняга змагалася за перамогу ў першынстве, але апошні матч сэзону Бэлінггэм быў вымушаны прапусьціць праз пашкоджаньне калена. У адсутнасьць свайго лідэра дортмундцы ня здолелі здабыць перамог і здабыць доўгачаканы тытул.
14 чэрвеня 2023 году мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў аб падпісаньні ўгоды з Бэлінггэмам тэрмінам на 6 гадоў[15][16]. Паводле ўмоваў гішпанцы сплацілі адразу 103 млн эўра «Барусіі»[17]. Пагатоў, «сьметанковыя» праз розныя бонусы мусяць сплаціць яшчэ каля 30 млн эўра[18]. Абраўшы 5-ы нумар, ангелец дэбютаваў у складзе новае дружыны 12 жніўня 2023 году і ў пачатковым матчы трапна ўлучыў мяч у браму «Атлетыка» зь Більбао (2:0)[19]. У матчы другога туру, дзякуючы дублю Бэлінггэма мадрыдзкі здабылі тры пункты ў гульні супраць «Альмэрыі» (3:1)[20].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз паходжаньне дзеда Джуд мог абараняць колеры і зборнай Ірляндыі, але абраў родную Ангельшчыну, зь якой прайшоў зборныя розных узростаў. У лістападзе 2020 году, пасьля таго, як Джэймз Ўорд-Проўз і Трэнт Аляксандар-Арнальд атрымалі пашкоджаньні, Бэлінггэм упершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Ангельшчыны[21]. 12 лістапада ён дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі, які ладзіўся на Ўэмблі, замяніўшы на 73-й хвіліне сустрэчы Мэйсана Маўнта. Гулец выклікаўся ў склад на чэмпіянат Эўропы 2020 году, які насамрэч ладзіўся ў 2021 годзе, а таксама далучыўся да складу зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 году. У першым матчы Ангельшчыны Бэлінггэм спрычыніўся да перамогі, пацэліўшы мяч у браму зборнай Ірану.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Барусія:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2021
Рэал:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2024
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2024
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2024
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jude Bellingham // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Jude Bellingham // FBref.com (мн.)
- ^ а б https://www.transfermarkt.co.uk/jude-bellingham/profil/spieler/581678
- ^ «Bellingham, presented as a new Real Madrid player». Real Madrid.
- ^ «Birmingham 2–1 Stoke: Blues comeback heaps more pressure on Nathan Jones». Sky Sports.
- ^ Bate, Adam (25.01.2020). «Jude Bellingham to Manchester United? Birmingham teenager is a special talent». Sky Sports.
- ^ Winter, Lewis (28.01.2020). «Chelsea submit bid for Man Utd target as player’s father has doubts over Old Trafford move». Daily Express.
- ^ Dick, Brian (31.01.2020). «Birmingham City transfer deadline day: Blues reject huge Manchester United bid — reports». Birmingham Mail.
- ^ а б «Jude Bellingham signs for Borussia Dortmund from Birmingham». Sky Sports.
- ^ «The youngest goalscorer and the fastest goal by a substitute». Borussia Dortmund.
- ^ «Haaland and Reyna shine as Dortmund youngsters down Gladbach». France24.
- ^ «Bundesliga Rookie Award». Bundesliga.
- ^ Krampe, Dirk (4.01.2021). «BVB-Personal: Bellingham muss weiter pausieren — Frust bei Schmelzer». Ruhr Nachrichten.
- ^ «Bellingham fined for referee comments». BBC Sport.
- ^ «Official Announcement: Bellingham». Real Madrid.
- ^ «Bellingham is a new Real Madrid player». Real Madrid.
- ^ «Real Madrid sign Bellingham on six-year deal». BBC Sport.
- ^ «Real Madrid sign Bellingham for 103 million euros». Marca.
- ^ «Athletic Bilbao 0–2 Real Madrid: Jude Bellingham scores on his debut as Real win». BBC Sport.
- ^ «Almeria 1-3 Real Madrid». BBC Sport.
- ^ «Jude Bellingham: England call up Borussia Dortmund teenager to senior squad for first time». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Рэал Мадрыд — цяперашні склад
|
---|
1 Куртуа · 2 Карвахаль · 3 Мілітан · 4 Аляба · 5 Бэлінггэм · 6 Камавінга · 7 Вінісіюс · 8 Вальвэрдэ · 9 Мбапэ · 10 Модрыч · 11 Радрыгу · 13 Лунін · 14 Чуамэні · 15 Гюлер · 16 Эндрык · 17 Васкес · 18 Вальеха · 19 Сэбальяс · 20 Гарсія · 21 Дыяс · 22 Рудыгер · 23 Мэндзі · Трэнэр: Анчэлёцьці |