Гункі
Выгляд
Гункі (па-японску: 軍記物語) — літаратурны жанр, японскія вайсковыя эпапеі, якія сталі асноўнай апавядальнай літаратурай пэрыяду Камакура (XII—XIV стагодзьдзі). Асновай сюжэту гункі зьяўляюцца гістарычныя падзеі. Паданьням уласьцівыя шматлікія рысы, характэрныя для эпасу, галоўная зь якіх — маштабнасьць падзеяў. Для гункі ўласьціва гіпэрбалізацыя падзеяў. Лічыцца, што гункі запісваліся ў манастырах, з апавяданьняў біва-хосі (манахаў-сьляпцоў, якія вандравалі па краіне й распавядалі гісторыі пад акампанэмэнт лютні біва), доказам гэтаму служыць тое, што твор хэйкэ-манагатары вядома больш, чым у сотні варыянтаў. Доўгія сьпісы тытулаў і званьняў, апавяданьні аб будаўніцтве храмаў збліжаюць гункі з кронікамі й гістарычнымі запісамі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- "Gunki Monogatari." Traditional Japanese Literature. Ed. Haruo Shirane. Columbia University Press, 2006.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |