Перайсьці да зьместу

Гвазьдзік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гвазьдзік
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадГвазьдзікакветныя (Caryophyllales)
СямействаГвазьдзіковыя (Caryophyllaceae)
РодГвазьдзік
Бінамінальная намэнклятура
Dianthus
L., 1753
ITIS 20275 ·

Гвазьдзі́к (Dianthus) — род адна- ці двухгадовых травяністых расьлін сямейства гвазьдзіковыя. Існуе каля 300 відаў.

У асноўным распаўсюджаны ў Эўропе і Азіі, некалькі відаў сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы і адзін (Dianthus repens) — у прыпалярных частках Паўночнай Амэрыкі. Від Dianthus caryophyllus часта вырошчваецца ў якасьці дэкаратыўных кветак.

На Беларусі 10 дзікарослых відаў[1].

Растуць у сухіх барах і шыракалістых лясах, на пясчаных мясьцінах, лугах і ў поймах рэк. Гвазьдзік армэрыяпадобны і гвазьдзік картузіянскі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Гвазьдзік Борбаша (па-лацінску: Dianthus borbasii), вузкачашачны (па-лацінску: Dianthus stenocalyx) і пышны (па-лацінску: Dianthus superbus) патрабуюць прафіляктычнай аховы.

Шмат-, рэдка аднагадовыя травяністыя расьліны і паўкусты з прамастойным, прыўзьнятым, простым або галінастым вузлаватым сьцяблом. Лісьце суцэльнае, супраціўнае, сядзячае, звычайна ланцэтнае, падоўжана-ланцэтнае, лінейнае, шылападобнае, ніжняе часта ў разетцы. Чашачка зрослалістая, пры аснове з лускападобнымі, прыціснутымі прыкветнікамі (характэрная прыкмета роду). Кветкі звычайна буйныя, духмяныя, белыя, зеленаватыя, ружовыя, пурпуровыя і іншыя, пяцічленныя, адзіночныя, сабраныя ў верхавінкавыя раскідзістыя або шчыльныя суквецьці. Плод — каробачка.

Лекавыя, мэданосныя, кармавыя і дэкаратыўныя расьліны.[3]

  1. ^ База Растения Беларуси
  2. ^ Dianthus у базе зьвестак Index Nominum Genericorum (ING) (анг.)
  3. ^ Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.5:Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гвазьдзіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў