Вэніямінава пакаленьне
Вэніямінава пакаленьне — паводле Бібліі, паходзіла ад малодшага і апошняга сына патрыярха Якава і яго любімай жонкі Рахілі, для якой нараджэньне гэтага сына мела сьмяротны зыход, таму бацька называў яго «сынам смутку», а часьцей «сынам сваёй старасьці». Як адзінага роднага брата па маці Вэніяміна вельмі любіў Ёсіф. Калі Вэніямін пакідаў Эгіпет, яму было крыху больш за трыццаць гадоў, ён меў ужо дзесяць сыноў. За час свайго саракагадовага падарожжа па сынайскіх пустынях яго род, дзякуючы сваёй высокай пладавітасьці вырас да 45,6 тыс. чалавек. Пры падзеле Палестыны яму дасталася невялікая, але затое цэнтральная і пладаносная мясьціна на поўнач ад Ерусаліму побач зь Юдавым пакаленьнем і зямельнымі абшарамі Эфраімавага і Манасіевага пакаленьняў. Гэта пакаленьне вылучалася надзвычайнай ваяўнічасьцю і мужнасьцю. Зь яго асяродзьдзя, паводле біблейскага паданьня, выйшаў першы ізраільскі цар Саул. Вэніямінава пакаленьне валодала вялікімі воінскімі сіламі і прымала ўдзел у стварэньні самастойнага Юдэйскага царства. Пасьля сямідзесяцігадовага бабілёнскага палону яно разам зь юдэямі складала галоўную частку габрэйскага насельніцтва. Менавіта з гэтага пакаленьня хрысьціянская традыцыя выводзіць паходжаньне апостала Паўла.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. С. 166—167.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3