Вусатыя кіты
Выгляд
Вусатыя кіты | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Кітападобныя |
Падатрад | Вусатыя кіты |
Бінамінальная намэнклятура | |
Mysticeti | |
Вусатыя кіты, або бяззубыя кіты (Mysticeti) — падатрад кітападобных.
Даўжыня да 33 м, маса да 160 т. Самкі большыя за самцоў. Зубы закладваюцца, але рассыпаюцца ў зародку; замест іх на верхняй сківіцы разьвіваюцца ад 360 да 800 даўгіх (ад 20 да 450 см) рагавых пласьцінак, так званых «кітовых вусоў», што знаходзяцца ўпоперак дзёснаў з інтэрваламі 0,3—1,2 см адна за другой.
Выдзяляюцца 3 сямествы: гладкія кіты, шэрыя кіты, паласацікавыя; 10-11 відаў. Найбольш вядомыя блакітны кіт, сэйвал, фінвал, грэнляндзкі кіт, паўднёвы, шэры, малы паласацік, гарбач.
Пашыраны ў Сусьветным акіяне. Мігруюць.
Нешматлікія. Колькасьць скарачаецца.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |