Біярыц
Біярыц | |||||
франц. Biarritz | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Нувэль-Акітэн | ||||
Дэпартамэнт: | Атлянтычныя Пірэнэі | ||||
Плошча: | 11,66 км² | ||||
Вышыня: | 0 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2021) | |||||
колькасьць: | 25 764 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2209,61 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 559 | ||||
Паштовы індэкс: | 64200 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°28′50″ пн. ш. 1°33′26″ з. д. / 43.48056° пн. ш. 1.55722° з. д.Каардынаты: 43°28′50″ пн. ш. 1°33′26″ з. д. / 43.48056° пн. ш. 1.55722° з. д. | ||||
Біярыц | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://ville-biarritz.fr |
Біярыц (па-француску: Biarritz) — горад на поўднёвым захадзе Францыі, разьмешчаны ў дэпартамэнце Атлянтычныя Пірэнэі ў рэгіёне Нувэль-Акітэн (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Аквітанія). Насельніцтвана на 2021 год сладала 25 764 жыхары. Прыморскі кліматычны і бальнеялягічны курорт. Фэшэнэбельны курорт, месца адпачынку й лячэньня каралеўскіх асобаў, прэзыдэнтаў і іншых высокапастаўленых асобаў. Горад месьціцца ў гістарычнай вобласьці Краіны Баскаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 840 годзе на землях Гасконі зьявіліся вікінгі. Яны расьсяліліся на даволі шырокай тэрыторыі, у тым ліку й на тым месцы, дзе цяпер разьмешчаны Біярыц. Іх прыцягнулі магчымасьці паляваньня на кітоў. Пасьля ваеннага паражэньня ў 982 годзе іхныя нашчадкі яшчэ доўга заставаліся на гэтых землях. Яны працягвалі кітовы промысел. Жылі вельмі адасоблена, ім катэгарычна забаранялася ўступаць у зьмешаныя шлюбы. Такога роду абшчыны мелі месца ў Гасконі й Навары. Канчаткова асыміляваліся яны толькі да пачатку XX стагодзьдзя. Біярыц заўсёды жыў акіянам. Спачатку гэта быў промысел рыбы і кітоў, але пазьней, пачынаючы з XVIII стагодзьдзя, дзякуючы карыснасьці для здароўя мясцовага паветрайі вады па рэкамэндацыі лекараў тут зьявіліся першыя адпачывальнікі й курортнікі.
Сапраўдную папулярнасьць Біярыцу ў XIX стагодзьдзі прынес імпэратар Напалеон III, які адпачываў тут са сваім дваром. Каралева Вікторыя была ў Біярыцы ў 1889 годзе, а з 1906 году горад стаў любімым месцам адпачынку Эдуарда VII. Любіў бываць тут і кароль Гішпаніі Альфонса XIII.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З архітэктурных славутасьцяў гораду варта адзначыць царкву Сьвятой Яўгеніі (франц. Église Sainte Eugénie). Яна была пабудаваная ў бізантыйскім стылі ў 1864 годзе па распараджэньні імпэратрыцы Яўгеніі. Прыцягвае турыстаў імпэратарская капэла й царква Сэн-Мартэн, пабудаваная ў XII стагодзьдзі і адноўленая ў XVI стагодзьдзі. Раскошны Гатэль-дзю-Пале таксама ўзьведзены дзякуючы распараджэньня імпэратрыцы ў 1854 годзе.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мар-дэль-Плята, Аргентына
- Іксэль, Бэльгія
- Сарагоса, Гішпанія
- Хэрэс-дэ-ля-Франтэра, Гішпанія
- Аўгуста, Джорджыя, ЗША
- Кашкайш, Партугалія