Перайсьці да зьместу

Бугаку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Два актора выконваюць танец бугаку

Бугаку (па-японску: 舞楽) — японскае музычна-танцавальнае прадстаўленьне. Зьяўляецца часткай гагаку — выканальніцкіх традыцыяў, якія незалежна ад паходжаньня й формаў апякуюцца імпэратарскім дваром. Створаны ў 701 годзе з мэтай практычнага засваеньня прыдворнай культуры Кітая, бугаку да канца пэрыяду Хэян (7941185) існаваў толькі як тэатар пры двары, а затым зрабіўся часткай будысцкіх рытуалаў і сынтаісцкіх абрадаў і сьвятаў ва ўсёй Японіі, адначасова захоўваючы свой ​​статус пры двары.

У межах бугаку ўпершыню быў распрацаваны й ужыты дзё-ха-кю (уступ—разьвіцьцё—завяршэньне), то бок кампазыцыйна-рытмічны прынцып, які зрабіўся ўнівэрсальным і для іншых тэатральных формаў Японіі. Сучасны рэпэртуар бугаку складаюць маскачныя й безмаскавыя танцы.