Багдан Хмяльніцкі
Багдан Хмяльніцкі (27 сьнежня 1595 (6 студзеня1596) — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыплямат.
Багдан Хмяльніцкі лац. Bahdan Chmialnicki | |
па-ўкраінску: Богдан Хмельницький | |
Гетман Украіны | |
---|---|
30 студзеня 1648 — 6 жніўня 1657 | |
Наступнік: | Іван Выгоўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
не раней за 30 кастрычніка (9 лістапада) 1595 і не пазьней за 27 сьнежня 1595 (6 студзеня 1596) |
Памёр: |
27 ліпеня (6 жніўня) 1657[1] |
Сужэнец: | Алена Чаплінская[d], Anna Zolotarenko[d] і Hanna Somko[d] |
Дзеці: | Цімафей Багданавіч Хмяльніцкі[d], Кацярына Багданаўна Хмяльніцкая[d], Алена Хмяльніцкая[d] і Yurii Khmelnytskyi[d] |
Бацька: | Міхаіл Лаўрынавіч Хмяльніцкі[d] |
Род: | Хмяльніцкі |
Адукацыя: | Львоўскі езуітскі калегіум |
Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запароскую Сеч і праз год узьняў паўстаньне супраць Рэчы Паспалітай, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Армія Хмяльніцкага разьбіла польскае войска ў 1648 годзе пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем і пад Піляўцамі, у 1649 — пад Зборавам і пад Збаражам, у 1652 — пад Батогам; панесла паразу ў 1651 годзе пад Берастэчкам.
У 1654 па просьбе Хмяльніцкага Ўкраіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазьней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагадненьня з Трансыльваніяй і Швэцыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118520504 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.