Армуская пратока
Выгляд
Армуская пратока (па-пэрсыдзку: تَنگِه هُرمُز, па-арабску: مَضيق هُرمُز) — пратока, якая злучае Аманскую затоку й Пэрсыдзкую затоку. Гэта адзіная пратока, якая злучае Пэрсыдзкую затоку зь «вялікай вадой» — Індыйскім акіянам. На поўначы затокі знаходзіцца Іран, на поўдні — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты й Мусандам, адруб, які належыць да Аману. Плошча Армускай затокі складецца з 39 км².
Каля 20 % нафты ў сьвеце залягаюць у пратоцы. Таксама каля 35 % нафтавага гандлю ў сьвеце праходзіць праз Армускую затоку, што робіць гэта месца вельмі важным з геапалітычнага пункту гледжаньня.